Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

06.03.2017
Сучаснае развіццёвае асяроддзе – аснова гульнявой дзейнасці дашкольнікаў


У 2014 годзе ў яслях-садах №№ 4, 5 і 6 Івацэвіч пачалася рэалізацыя праекта “Апрабацыя мадэлі педагагічнага суправаджэння гульнявой дзейнасці дашкольнікаў”. Актуальнасць тэмы была абумоўлена не толькі значнасцю гульні ў развіцці дзяцей і вынікамі вывучэння ўзроўню іх гульнявой дзейнасці, але найперш праблемамі ў яе арганізацыі і недастатковымі ўменнямі педагогаў ствараць гульнявое асяроддзе, адпаведнае патрэбам сучасных дашкольнікаў.

- Удзельнікамі праекта сталі творчыя педагогі з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй, якія павінны былі апрабаваць мадэль педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевых гульняў дашкольнікаў, выявіць яе эфектыўнасць і выніковасць, а таксама распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні гэтай мадэлі ў дашкольных установах, - расказвае А.І.Навумчык. – У рамках работы над праектам педагогі ўдасканальвалі сваю кампетэнтнасць і тэхналогіі кіраўніцтва гульнявой дзейнасцю дзяцей, стваралі развіццёвае прадметна-гульнявое асяроддзе ў эксперыментальных групах, абагачалі самастойны вопыт дашкольнікаў за кошт узаемасувязі і ўзаемадапаўняльнасці розных відаў дзейнасці. У выніку рэалізацыі эксперыментальнага праекта аснашчанасць установы гульнявым абсталяваннем павялічылася з 67% да 85 %.

Па словах А.І.Навумчык, развіццёвае асяроддзе стваралася ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі да арганізацыі гульнявой дзейнасці. Удзельнікі праекта звярталі ўвагу на педагагічную мэтазгоднасць цацак і абсталявання, іх адпаведнасць задачам рознабаковага развіцця дзяцей, псіхічную і фізічную бяспеку гульнявых матэрыялаў. Развіццёвае асяроддзе павінна было быць аптымальна насычаным, цэласным, шматфункцыянальным і трансфармаваным. Абавязкова ўлічваліся ўзроставыя магчымасці дзяцей, асаблівасці іх псіхічнага, сацыяльнага і фізічнага развіцця, а таксама поларолевая спецыфіка.

- Эфектыўнасць педагагічнага суправаджэння сюжэтна-ролевых гульняў пры вырашэнні задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі праяўлялася ва ўменні педагогаў абагачаць гульнявое асяроддзе ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, назіраць і аналізаваць дынаміку гульнявой дзейнасці дзяцей, праектаваць развіццё сюжэту гульні на аснове вырашэння адукацыйных задач, абагульняць гульнявыя дзеянні дашкольнікаў і абмяркоўваць з імі развіццё гульні, - адзначае А.І.Навумчык. – Педагогі распрацавалі карткі-схемы развіцця сюжэтна-ролевых гульняў дзяцей, прыкладныя мадэлі гульнявога дня, дзе сюжэтна-ролевая гульня праходзіла праз усе рэжымныя моманты, заняткі і іншыя віды дзейнасці, вывучылі тэарэтычныя і практычныя крыніцы інфармацыі, прыёмы кіраўніцтва і суправаджэння гульнявой дзейнасці, а таксама прыёмы згуртавання дзяцей у гульнявыя калектывы. Акрамя таго, педагогі правялі назіранне, тэсціраванне і падрабязную дыягностыку гульнявых інтарэсаў дзяцей, распрацавалі адпаведныя праблемныя сітуацыі, задачы, забаўлянкі і інсцэніроўкі, падабралі мастацкую літаратуру і дыдактычныя гульні для арганізацыі цэласнага гульнявога дня.

Па словах А.І.Навумчык, практыка паказвае, што абагачэнне ўяўленняў дзяцей аб навакольнай рэчаіснасці (наведванне музея і бібліятэкі, прагулкі на прыроду, экскурсіі на будоўлю і ў банк, назіранні, гутаркі і абмеркаванні) садзейнічае развіццю сюжэтна-ролевых гульняў. Інфармацыя пра людзей, падзеі і прафесіі, якая зацікавіла дзіця, з’яўляецца рухальнай сілай у развіцці новага сюжэтнага зместу гульні. Задача педагогаў – дапамагчы дзіцяці перанесці атрыманыя ўражанні ў новы сюжэт гульні. Так у групах з’явіліся новыя гульні: “Медыцынскі цэнтр”, “Салон прыгажосці”, “Банк”, “Турыстычнае агенцтва” і “Аўтасалон”.

- Пры арганізацыі гэтых гульняў вырашаецца важная задача, - заўважае А.І.Навумчык. – Дзеці знаёмяцца з прафесіямі дарослых, вучацца паважлівым адносінам да працы. Так, падчас сюжэтна-ролевай гульні “Турыстычнае агенцтва” дашкольнікі пазнаёміліся з прафесіямі дырэктара фірмы, менеджара па турызме, кур’ера, касіра і інш. У групе працавала майстэрня па стварэнні атрыбутаў да гэтай гульні. Дзеці малявалі буклеты розных гарадоў, даведнікі, карты, білеты, пуцёўкі ў краіны, пашпарты і г.д. У выніку работы ў групе быў аформлены турыстычна-краязнаўчы цэнтр з усімі неабходнымі матэрыяламі: глобусам, картамі, схемамі, буклетамі і даведнікамі. Трэба адзначыць, што перад арганізацыяй гульні “Турыстычнае агенцтва” абыгрываліся асобныя сюжэты: “Сувенірная лаўка”, “У гасцініцы”, “Кафэ “Хвілінка” і інш.

Па словах А.І.Навумчык, гульнявая прастора з’яўляецца галоўным стымулам, які пабуджае дзяцей да актыўнай дзейнасці. Разам з тым унясенне ў асяроддзе новых акцэнтаў дадаткова матывуе да рознай дзейнасці і адначасова дазваляе праявіць індывідуальнасць дзяцей.

- Вынікі маніторынгу дзяцей з эксперыментальных груп паказалі станоўчую дынаміку ў развіцці гульнявой дзейнасці, - гаворыць А.І.Навумчык. – Дзеці сталі больш самастойнымі, пазнавальна і творча актыўнымі ва ўмовах (не)рэгламентаванай дзейнасці. Педагогі выпрацавалі шэраг прапаноў па выкарыстанні вынікаў эксперыментальнай работы. Так, у далейшым пры арганізацыі гульнявой дзейнасці варта аб’ядноўваць рэгламентаваную і нерэгламентаваную дзейнасць, інтэграваць у спецыяльнай арганізаванай дзейнасці адукацыйныя галіны, выкарыстоўваць варыятыўную арганізацыю гульнявой прасторы, арганізоўваць гульнявую прастору для правядзення сюжэтна-ролевых гульняў на прагулцы, аптымізаваць узаемадзеянне педагогаў, дзяцей і іх бацькоў у сюжэтна-ролевых гульнях.

Апрабацыя мадэлі педагагічнага суправаджэння гульнявой дзейнасці дашкольнікаў паспяхова завяршылася. Рэалізацыя праекта дазволіла арганізаваць работу на праблемна-дыягнастычнай аснове, распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні ў масавай адукацыйнай практыцы вынікаў эксперыментальнай дзейнасці, адлюстраваных у практычным дапаможніку.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Информатика-2017"

 

"Бобёр-2017"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.11.17] Обновлен раздел "Аттестация"

[04.11.17] Обновлен раздел "Управление в образовании"

Новости

13.11.2017
Якасць, кадры, дысцыпліна

На чарговым пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разглядаліся пытанні, звязаныя з работай рэгіянальных органаў апекі і папячыцельства, міжведамасным узаемадзеяннем па своечасовым выяўленні і эфектыўнай комплекснай дапамозе дзецям з АПФР, арганізацыяй бяспечнага падвозу выхаванцаў да месцаў вучобы, станам выкладання замежнай мовы ва ўстановах адукацыі вобласці і інш.

подробнее...

13.11.2017
З улікам рэгіянальных сацыякультурных асаблівасцей

На базе ўстаноў адукацыі Брэсцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, прысвечаны развіццю прыродаадпаведных якасцей асобы дзіцяці ва ўмовах сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў Чэрнінскай, Вістыцкай і Клейнікаўскай сярэдніх школах, Клейнікаўскім яслях-садзе і гісторыка-мемарыяльным музеі “Сядзіба Нямцэвічаў” у Скоках, дзе азнаёміліся з цікавымі напрацоўкамі педагогаў Прыбужжа.

подробнее...

10.11.2017
11 ноября - Международный день энергосбережения

В целях привлечения внимания общественности к рациональному использованию ресурсов и развитию возобновляемых источников энергии Республика Беларусь 11 ноября 2008 г. поддержала и присоединилась к празднованию международного Дня энергосбережения.

подробнее...

04.11.2017
Дзеля паспяховай будучыні выпускнікоў

- Патрабаванні да сучасных выпускнікоў школ павялічваюцца, таму ўстанова адукацыі сёння павінна быць не толькі кузняй ведаў, але і месцам для ўсебаковага развіцця і самавызначэння вучняў, - гаворыць дырэктар Хатыніцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Святлана Уладзіміраўна Перашчук. – Нашы педагогі імкнуцца задаволіць вучэбныя запыты дзяцей, каб кожны выпускнік знайшоў сябе ў пэўнай прафесійнай дзейнасці і быў добра падрыхтаваны да самастойнага жыцця. На жаль, даволі часта вучні выбіраюць прафесію з улікам яе прэстыжнасці ў грамадстве, а не рэальных здольнасцей. Многія бацькі пераацэньваюць магчымасці сваіх дзяцей, робячы іх заложнікамі ўласных амбіцый. Вырашыць гэтую праблему можна з дапамогай правільнай прафарыентацыі, якая з’яўляецца фактарам жыццёвага поспеху чалавека. Вялікую ролю ў такой рабоце адыгрывае сістэмнае ўзаемадзеянне школы, бацькоў і мясцовай супольнасці на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва. Наш педкалектыў мае добрыя напрацоўкі ў гэтым напрамку дзейнасці.

подробнее...

03.11.2017
У прыярытэце – работа з высокаматываванымі вучнямі

Інтэлектуальнае развіццё грамадства залежыць ад своечасовага выяўлення высокаматываваных дзяцей і работы з імі. Гэта з’яўляецца сёння адной з важных задач сістэмы адукацыі, закліканай ствараць умовы для самарэалізацыі моладзі. Бацькі лічаць, што сучасная школа павінна не толькі даваць трывалыя веды дзецям, але і выяўляць, раскрываць і развіваць іх здольнасці. Работа з высокаматываванымі вучнямі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы адукацыі.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter