Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

10.03.2017
Прафесійныя суботы: цікава, карысна, эфектыўна


- Трэба не прымушаць дзяцей ісці па суботах у школу, а ствараць умовы для таго, каб яны рабілі гэта ўсвядомлена і матывавана, - падкрэсліў рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі А.Х.Шкляр. – Неабходна з ранняга дзяцінства выхоўваць у вучняў паважлівыя адносіны да працы. Работу ў гэтым напрамку можна арганізаваць праз цеснае і сістэмнае ўзаемадзеянне школ з прадпрыемствамі. Роля школьнай суботы заключаецца не толькі ў азнаямленні вучняў з установамі прафесійнай адукацыі, але і ў арганізацыі дапрафесійнай падрыхтоўкі старшакласнікаў, наладжанай на іх базе. У перспектыве школьнікі павінны атрымліваць прафесіі ў ПТНУ і ССНУ, якія будуць выконваць функцыі колішніх вучэбна-вытворчых камбінатаў.

- Сёння на Брэстчыне дзейнічае 31 установа прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, - расказаў начальнік упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Ю.М.Прасмыцкі. – Акрамя таго, спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй рыхтуюць таксама 15 ведамасных ССНУ. Сёння ва ўстановах прафесійнай адукацыі вобласці атрымліваюць веды больш за 17 тысяч навучэнцаў. Іх падрыхтоўка вядзецца па 95 кваліфікацыях рабочых і каля 40 спецыяльнасцях сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

За апошнія 5 гадоў з мэтай удасканалення прафесійных ведаў, вывучэння новай тэхнікі і сучасных тэхналогій на базе ПТНУ і ССНУ былі створаны 7 рэсурсных цэнтраў вытворчага навучання па 8 спецыяльнасцях. Летась 50% выпускнікоў устаноў прафесійнай адукацыі атрымалі 4 і вышэй узровень кваліфікацыі. Амаль усе былі забяспечаны першым рабочым месцам.

Па словах Ю.М.Прасмыцкага, актуальнымі задачамі прафесійнай адукацыі Брэстчыны з’яўляюцца фарміраванне аптымальных аб’ёмаў і структуры падрыхтоўкі рабочых і спецыялістаў з улікам патрэб эканомікі, далейшая аптымізацыя сеткі ўстаноў, паляпшэнне навукова-метадычнага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў.

- У вобласці вядзецца работа па ўдасканаленні дзейнасці ўстаноў адукацыі ў шосты школьны дзень, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Прафарыентацыя па суботах – важны напрамак работы ўстаноў агульнай сярэдняй, прафесійнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які ажыццяўляецца з улікам запытаў сучаснага рынку працы, запатрабаванасці прафесій і патрэб вучняў і іх бацькоў. З 2011 года рэалізоўваецца абласная прафарыентацыйная прома-акцыя “Ёсць заказ на рабочы клас”, у якой штогод удзельнічаюць больш за 30 тысяч школьнікаў. Наладжана ўзаемадзеянне ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ПТНУ, ССНУ і УВА па пытаннях прафарыентацыі падлеткаў. Распрацаваны і рэалізоўваюцца сумесныя планы і праграмы па правядзенні мерапрыемстваў працоўнага напрамку (майстар-класаў, працоўных майстэрань, прафесійных проб і інш.) па суботах для школьнікаў на базе ПТНУ і ССНУ з мэтай фарміравання ў вучняў практычных працоўных навыкаў і арганізацыі іх дапрафесійнай падрыхтоўкі. Для гэтага 288 школ вобласці, аддзелы адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага і Камянецкага райвыканкамаў заключылі дамовы аб супрацоўніцтве з установамі прафесійнай адукацыі.

- Вынікі мінулагодняга маніторынгу ў ПТНУ і ССНУ паказалі тэндэнцыю да актывізацыі і сістэмнасці ў арганізацыі шостага школьнага дня, - расказаў начальнік цэнтра навукова-метадычнага забеспячэння выхаваўчай работы Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Ю.У.Емяльяненка. – У большасці ўстаноў адукацыі рэалізоўваюцца эфектыўныя мадэлі выхаваўчай работы ў гэтым напрамку з улікам сацыяльнага акружэння, магчымасцей устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, праваахоўных органаў і грамадскіх арганізацый, запытаў і патрэб школьнікаў. Тым не менш неабходна ўдасканальваць арганізацыю і змястоўнае напаўненне работы ў суботу.

Па словах Ю.У.Емяльяненкі, летась паміж ПТНУ, ССНУ і школамі краіны былі заключаны 769 дамоў аб супрацоўніцтве. У падрыхтоўцы і правядзенні суботніх мерапрыемстваў павінны быць задзейнічаны ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу: адміністрацыя, настаўнікі-прадметнікі, майстры вытворчага навучання, выхавальнікі, педагогі-арганізатары, сацыяльныя педагогі, педагогі-псіхолагі, бібліятэкары і інш. Мэтазгодна арганізоўваць мерапрыемствы грамадскага, працоўнага, фізкультурна-аздараўленчага, спартыўна-масавага, культурна-адпачынкавага, турыстычна-эскурсійнага, краязнаўчага і прафарыентацыйнага напрамку: акцыі, шэфская дапамога, валанцёрская дзейнасць, сеткавыя зносіны, работа гурткоў, клубаў і маладзёжных цэнтраў, спартакіяды, камандныя спаборніцтвы, дні здароўя, марафоны спартыўных танцаў, аэробікі, чарлідынгу і маладзёжных субкультур, гісторыка-этнаграфічныя экскурсіі па родным краі, турыстычныя паходы, велапрабегі, маладзёжыня ток-шоу, брэйн-рынгі, дзелавыя гульні, форум-тэатры, даследчыя праекты, фотавыставы і інш. Вельмі важна ў прафарыентацыйнай рабоце выкарыстоўваць магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў. Неабходна больш актыўна ствараць і распаўсюджваць інфармацыйныя матэрыялы пра дзейнасць устаноў прафесійнай адукацыі (постар-матыватары і флаеры).

- Актуальнымі формамі прафесійнага інфармавання пра сучасны вобраз рабочых прафесій і спецыяльнасцей з’яўляюцца дні адкрытых дзвярэй і прафесій, майстар-класы, прафесійныя пробы на базе ПТНУ і ССНУ, прома-акцыі, агра-шоу, форумы, флэшмобы, агіттэатры, прафарыентацыйныя велапрабегі, экскурсіі на прадпрыемствы і ў арганізацыі, адкрытыя дыялогі з удзелам лепшых прадстаўнікоў вытворчай сферы, конкурсы праектаў, сустрэчы з выпускнікамі ўстаноў прафесійнай адукацыі і кансультацыйныя пункты, - адзначыў Ю.У.Емяльяненка. – Мэта прафесійных субот для школьнікаў – максімальная інфармацыйная падтрымка будучых абітурыентаў і іх бацькоў у выбары прафесіі, установы адукацыі і далейшым працаўладкаванні. Даволі перспектыўным з’яўляецца ўзаемадзеянне ПТНУ, ССНУ і школ з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў.

На прыкладзе Жабінкі ўдзельнікі семінара-практыкуму азнаёміліся з арганізацыяй прафарыентацыйнага ўзаемадзеяння школ, ПТНУ і ССНУ пры адсутнасці ў рэгіёне ўстаноў прафесійнай адукацыі, а на прыкладзе Кобрына – пры іх наяўнасці. Так, на базе сярэдняй школы № 1 Жабінкі працавалі інтэрактыўныя прафарыентацыйныя пляцоўкі, арганізаваныя ўстановамі прафесійнай адукацыі Брэста. Гандлёва-тэхналагічны каледж, каледж сферы абслугоўвання, прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання, прафесійныя ліцэі лёгкай прамысловасці і будаўнікоў ладзяць рэгулярныя выязныя прафарыентацыйныя мерапрыемствы ў школах раёна, падчас якіх вучні асвойваюць прафесіі кухара, кандытара, афіцыянта, цырульніка, электраманцёра, слесара-рамонтніка, швачкі, краўца, закройшчыка, муляра, тынкоўшчыка і абліцоўшчыка-плітачніка.

Установы прафесійнай адукацыі Кобрына паказалі, якім чынам арганізавана прафарыентацыйнае ўзаемадзеянне са школамі раёна па суботах. У гэты дзень вучні наведваюць ПТНУ і ССНУ горада, якія праводзяць для іх майстар-класы па прафесіях афіцыянта, кухара, прадаўца, швачкі, краўца, цырульніка, камплектоўшчыка дэталей цацак, аператара электронна-вылічальных машын, муляра, мастаўшчыка, абліцоўшчыка-плітачніка, электрагазазваршчыка, мантажніка санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання, майстра па манікюры, выканаўцы мастацка-афарміцельскіх работ і мастака роспісу па дрэве.

У Кобрынскім дзяржаўным політэхнічным каледжы ўдзельнікі мерапрыемства наведалі сучасныя рэсурсныя цэнтры, якія дазваляюць на высокім узроўні рыхтаваць спецыялістаў па санітарна-тэхнічным абсталяванні будынкаў і эксплуатацыі абсталявання і тэхналогіі дрэваапрацоўчых вытворчасцей. База рэсурсных цэнтраў актыўна задзейнічана ў прафарыентацыі школьнікаў.

Удзельнікі семінара-практыкуму пабывалі на вытворчым прадпрыемстве па вырабе дзіцячых цацак “Палессе” (базавая арганізацыя Кобрынскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сферы абслугоўвання) і ў Кобрынскім ваенна-патрыятычным музеі імя А.В.Суворава, дзе азнаёміліся з эфектыўнымі формамі супрацоўніцтва іх з ПТНУ, ССНУ і школамі.

Завяршыўся семінар-практыкум круглым сталом, падчас якога абмяркоўваліся асаблівасці арганізацыі прафесійных субот у сучасных умовах.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

18.09.2017
Удасканальваць падрыхтоўку кадраў ва ўмовах інавацыйнага развіцця рэгіёна

- У сучасных умовах сістэма прафесійнай адукацыі становіцца важным звяном развіцця эканомікі і вытворчасці, закліканым вырашаць задачы апераджальнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, - гаворыць начальнік аддзела агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама В.А.Шапавал. – Сёння для сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны з’яўляюцца прыярытэтнымі сферы лагістыкі і транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій і турызму, якія будзе забяспечваць новая фармацыя прафесійных кадраў.

подробнее...

14.09.2017
З інавацыйным падыходам

У горадзе над Бугам падвялі вынікі Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які з 2005 года праходзіць у розных рэгіёнах краіны з мэтай паказу лепшага педагагічнага вопыту, пошуку інавацыйных форм і метадаў работы, абмеркавання і вырашэння актуальных праблем выхаваўчай дзейнасці. Сёлета сваімі напрацоўкамі з калегамі дзяліліся прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі Брэстчыны.

подробнее...

05.09.2017
Павышаць эканамічную эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці

Сёлетняя абласная жнівеньская педагагічная нарада на Брэстчыне праходзіла ў фармаце двухдзённага форуму “Адукацыя Брэстчыны: рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы”. Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў першы дзень на базе Пружанскага гарадскога палаца культуры. Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй “Адукацыя Брэстчыны: дарожная карта на новы навучальны год”. На пасяджэнні прысутнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс і дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі У.М.Здановіч.

подробнее...

01.09.2017
Школы чакаюць дзяцей

Ва ўстановах адукацыі краіны завяршылася падрыхтоўка да 1 верасня. Аб гатоўнасці сістэмы адукацыі Брэстчыны да новага навучальнага года расказвае начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Юрый Мікалаевіч Прасмыцкі: - У 2017/2018 навучальным годзе ў вобласці будуць працаваць 1162 установы адукацыі, якія прымуць амаль 162 тысячы дзяцей. Радуе, што з году ў год іх колькасць няўхільна павялічваецца.

подробнее...

28.08.2017
Павышаць прафесійны ўзровень кіраўніцкіх і педагагічных кадраў

- Сучаснае развіццё грамадства патрабуе ад педагогаў пастаяннага ўдасканалення ведаў і ўменняў, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі. Без укаранення інавацыйных тэхналогій, выкарыстання найноўшых сродкаў навучання, выяўлення і распаўсюджання перадавога вопыту, росту прафесіяналізму настаўнікаў і кіраўнікоў гэтай мэты дасягнуць немагчыма, - упэўнена намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама А.В.Мінко.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter