Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

14.04.2017
Юныя піяністы паказалі майстэрства


- Фестываль-конкурс праводзіцца раз у два гады з мэтай развіцця і папулярызацыі дзіцячага піяністычнага руху, павышэння матывацыі вучняў да развіцця выканальніцкіх здольнасцей і выяўлення таленавітых дзяцей, - расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 4 Брэста К.У.Жыватоўская. – Музычнае спаборніцтва ўпэўнена ўвайшло ў грамадска-культурнае жыццё Брэстчыны і атрымала шырокае прызнанне яго юных удзельнікаў, іх бацькоў і выкладчыкаў. Спачатку фестываль-конкурс задумваўся з мэтай адкрыцця юных дараванняў сярод вучняў школ з эстэтычным напрамкам (сённяшніх устаноў адукацыі з вывучэннем спецыяльных прадметаў музычнага напрамку на факультатыўных занятках), але паступова набыў папулярнасць і сярод выхаванцаў і выкладчыкаў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў. Прыемна, што заяўкі для ўдзелу ў спаборніцтве паступаюць з Гомельшчыны, Магілёўшчыны, Віцебшчыны і Міншчыны.

У канцэртнай зале гімназіі № 4 Брэста сабраліся 127 юных піяністаў з ліку вучняў 2 – 9 класаў 24 устаноў адукацыі краіны. Некаторыя дзеці ўдзельнічаюць у фестывалі-конкурсе не першы раз. Вучні спаборнічалі ў 4 узроставых групах. Абавязковым творам конкурснай праграмы была п’еса кантыленнага характару, якая выклікала б эмоцыі, перажыванні і змену настрою, прымушаючы выканаўцаў выразна іграць на музычным інструменце. Асаблівая ўвага ўдзялялася творам беларускіх аўтараў. Падчас фестывалю-конкурсу прагучалі п’есы М.Шнейдармана, П.Падкавырава, Я.Глебава, Я.Паплаўскай, Г.Гарэлавай і У.Грушэўскага, а таксама апрацоўкі беларускіх народных песень. Асаблівасцю спаборніцтва з’яўляецца тое, што ў яго рамках праводзіцца фестываль фартэпіяннай музыкі для дзяцей, не гатовых пакуль удзельнічаць у ім на ўзроўні конкурсу, але гатовых паспрабаваць свае сілы. Сёлета для такіх вучняў было арганізавана праслухоўванне ў намінацыях “Фартэпіянны ансамбль” і “Змешаны ансамбль”.

Падводзячы вынікі фестывалю-конкурсу, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама І.А.Папова адзначыла, што ён выявіў шмат таленавітых дзяцей. Ірына Аляксандраўна пажадала ім далейшых поспехаў у павышэнні музычнага майстэрства і выказала ўпэўненасць, што спаборніцтва стане не толькі новым імпульсам у рэалізацыі творчых здольнасцей яго ўдзельнікаў, але і важным крокам у пашырэнні міжкультурнага дзіцячага супрацоўніцтва і абмене цікавым педагагічным вопытам.

Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені атрымалі Марыя Казлова і Рэната Кір’янава з сярэдняй школы № 17 Брэста, Соф’я Грыневіч, Валерыя Гуржый, Ангеліна

Алесік, Варвара Кавалёва, Таісія Яўтуховіч і Настасся Шугай з гімназіі № 4 Брэста, Аліса Фоміч з дзіцячай школы мастацтваў Жодзіна Мінскай вобласці, Максім Бальшакоў з сярэдняй школы № 30 імя Д.Гвішыяні Брэста, Эмілія Кавальчук з гімназіі № 2 Пінска, Паліна Мелеш з гімназіі № 3 Брэста і Марыя Дунько з дзіцячай школы мастацтваў № 2 Пінска. Падрыхтоўкай пераможцаў займаліся В.А.Себясевіч, В.У.Кутрухіна, К.У.Сокал-Сакалюк, А.В.Манзік, Л.Я.Шамякіна, Г.М.Нічыпарук, І.А.Бараннік, Э.І.Фоміч, В.В.Міхнюк, А.А.Варатніцкая, К.У.Жыватоўская, В.А.Баброўнік і Л.М.Цімашэнкава.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения


[04.04.17] Обновлен раздел "Базы данных"

[04.04.17] Обновлен раздел "Аттестация"

[29.03.17] Обновлен раздел "Конкурсы"

Новости

22.04.2017
Конкурс!

Определились участники очного этапа областного конкурса «IT-Граница»

подробнее...

20.04.2017
З кагорты прафесіяналаў Брэстчыны

На Брэстчыне вызначылі пераможцаў абласнога этапу Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў “Настаўнік года Беларусі”. Вынікі двухдзённых фінальных спаборніцтваў былі ўрачыста падведзены ў Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці.

подробнее...

18.04.2017
Интернет-олимпиада

22.04.2017 г. ГУО "Брестский областной институт развития образования проводит областную дистанционную интернет-олимпиаду по учебному предмету «Обществоведение» для учащихся 9 классов

подробнее...

15.04.2017
Хозрасчетный семинар

29 марта 2017 года в ГУО «Брестский областной институт развития образования» проводился обучающий хозрасчетный семинар по теме: «Трансляция и популяризация инновационного педагогического опыта учреждений образования».

подробнее...

14.04.2017
Юныя піяністы паказалі майстэрства

У горадзе над Бугам прайшоў VІІІ адкрыты абласны фестываль-конкурс юных піяністаў Cantabile. Арганізатарамі двухдзённага музычнага спаборніцтва выступілі ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і гімназія № 4 Брэста.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter