Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

20.04.2017
З кагорты прафесіяналаў Брэстчыны


- Конкурс, ва ўсіх этапах якога прынялі ўдзел некалькі соцень педагогаў, паказаў важнае месца адукацыі ў грамадстве і рост прафесійнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў вобласці, садзейнічаў развіццю іх творчага патэнцыялу і кампетэнтнаснай культуры, абнаўленню зместу школьнай адукацыі, прапагандзе лепшага вопыту, папулярызацыі і павышэнню прэстыжу педагагічнай прафесіі, - адзначыў начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкі. – Удзельнікі надзвычай адказна падышлі да конкурсных выпрабаванняў. У рэгіёнах вобласці былі створаны належныя арганізацыйныя ўмовы для таго, каб педагогі праявілі прафесійныя здольнасці на высокім узроўні і паказалі сапраўдныя прыклады для пераймання. Радуе, што конкурс выявіў шмат таленавітых настаўнікаў, здольных генерыраваць новыя ідэі, здзіўляць і творча падыходзіць да любімай справы.

За 26-гадовую гісторыю Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў прадстаўнікі Брэстчыны 5 разоў станавіліся яго пераможцамі: настаўнік хіміі Уладзімір Міхайлавіч Дзядкоў з сярэдняй школы № 10 Баранавіч, настаўнік англійскай мовы Юрый Усеваладавіч Маслаў з сярэдняй школы № 7 Баранавіч, настаўнік фізікі Уладзімір Мацвеевіч Здановіч з сярэдняй школы № 1 Драгічына, настаўнік геаграфіі Вадзім Паўлавіч Шпетны з Ланской сярэдняй школы Маларыцкага раёна і настаўнік біялогіі Юрый Мікалаевіч Андрэйчык з сярэдняй школы № 2 Ганцавіч. Сёння многія з іх працуюць на адказных пасадах не толькі ў сістэме адукацыі, але і ў іншых сферах дзейнасці. Пераможцы конкурсу – распрацоўшчыкі аўтарскіх праграм, уласных мадэлей навучання з выкарыстаннем сучасных адукацыйных тэхналогій, аўтары альтэрнатыўных вучэбных дапаможнікаў, актуальных метадычных распрацовак, у тым ліку з элементамі медыяадукацыі, і інш.

У завочным і занальных турах конкурсу яго ўдзельнікі прэзентавалі вопыт педагагічнай дзейнасці на тэмы “Каб дзеці хацелі вучыцца” і “Вучыць дзяцей вучыцца”, відэаўрокі ў незнаёмых класах і відэазаняткі ў незнаёмых дашкольных групах, праводзілі майстар-класы для калег, урокі і заняткі ў школах і дзіцячых садках.

Да фіналу былі дапушчаны 25 педагогаў, якія рыхтавалі публічнае выступленне “Настаўнік (выхавальнік) учора, сёння, заўтра”, паказвалі сістэму педагагічнай дзейнасці і вырашалі розныя псіхолага-педагагічныя сітуацыі. Пераможцы вызначаліся ў 8 намінацыях.

Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў лепшымі аказаліся настаўнік фізічнай культуры і здароўя Сяргей Аляксандравіч Карпук з сярэдняй школы № 3 Жабінкі, настаўнік фізікі Канстанцін Уладзіміравіч Кавалевіч з сярэдняй школы № 3 Бярозы, настаўніца біялогіі Іна Юр’еўна Кавальчук з сярэдняй школы № 12 Пінска, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Васіль Мікалаевіч Каляда з Клейніцкай сярэдняй школы Брэсцкага раёна, настаўніца рускай мовы і літаратуры Алена Рыгораўна Шумак з гімназіі № 2 Пінска, настаўніца англійскай мовы Таццяна Мікалаеўна Шагун з ліцэя № 1 Баранавіч, настаўніца пачатковых класаў Наталля Уладзіміраўна Ільючык з Багданаўскай сярэдняй школы Лунінецкага раёна і выхавальніца Наталія Васільеўна Лемяшэўская з ясляў-сада № 5 Івацэвіч. Гэтыя педагогі складуць каманду, якая прадставіць Брэстчыну на заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Настаўнік года” ў Мінску.

Падчас святочнага мерапрыемства былі адзначаны кіраўнікі ўстаноў адукацыі, якія на высокім арганізацыйным узроўні правялі занальныя этапы конкурсу. Шмат цёплых слоў у адрас пераможцаў прагучала з вуснаў начальнікаў рэгіянальных аддзелаў адукацыі, спорту і турызму. У намінацыі “Медыяперсона”, заснаванай рэдакцыяй “Настаўніцкай газеты” за актыўнае супрацоўніцтва з педагагічнымі СМІ, лепшай прызнана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Мікалаеўна Бурвін з ліцэя Івацэвіцкага раёна.

Больш падрабязна пра пераможцаў конкурсу чытачы нашай газеты даведаюцца ў матэрыялах пастаяннай рубрыкі “Адукацыя ў асобах”.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.

Фота аўтара.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

13.06.2017
Мастерство без границ

Поздравляем победителей Второго международного конкурса профессионального мастерства специалистов дошкольных образовательных организаций «Мастерство без границ» Кот Оксану Антоновну, заведующего ГУО «Ясли-сад №4 г.Пружаны» (Диплом победителя II степени в номинации «Лучший заведующий) и Багрову Светлану Ивановну, заместителя заведующего по основной деятельности ГУО «Ясли-сад № 4 г. Ганцевичи» (Диплом победителя II степени в номинации «Лучший заместитель заведующего).

подробнее...

09.06.2017
Педагагічны фэст

Адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі з’яўляецца работа з маладымі педагогамі. На рахунку арганізацыі, якую ўзначальвае І.А.Жак, шмат цікавых, пазнавальных і практыка-арыентаваных мерапрыемстваў, накіраваных на замацаванне моладзі ў сістэме адукацыі, дапамогу ў прафесійным станаўленні, працоўна-прававую падтрымку і развіццё творчых здольнасцей.

подробнее...

07.06.2017
Прэміі аблвыканкама – лепшым вучням і педагогам

69 вучняў-пераможцаў заключнага этапу сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды сталі лаўрэатамі прэміі Брэсцкага аблвыканкама. Школьнікі і педагогі, якія займаліся іх падрыхтоўкай, атрымалі заслужаныя ўзнагароды з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў С.Д.Ашмянцава, намесніка старшыні аблвыканкама А.І.Вялічкі і начальніка абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкага падчас урачыстай цырымоніі на сцэне Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці.

подробнее...

29.05.2017
Сябе паказаць, на іншых паглядзець

Міжнародны кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый, які штогод праходзіць у Расіі, заслужана называюць адной з самых адметных падзей у жыцці педагагічнай грамадскасці на постсавецкай прасторы. Сёлетні форум, пятнаццаты па ліку, сабраў у Самарскай вобласці больш за 1,2 тысячы педагогаў з Расіі, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Манголіі і Прыднястроўя. Беларуская дэлегацыя складалася з 18 чалавек. Сёння мы гутарым з яе кіраўніком начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама, рэгіянальным каардынатарам міжнароднага кірмашу ў Беларусі Рыгорам Максімавічам Сысам.

подробнее...

29.05.2017
Моўнае “Асарці”

У горадзе над Бугам падвялі вынікі ХІІ Абласнога фестывалю школьных тэатральных калектываў “Асарці” на замежнай мове. У творчым спаборніцтве, якое праходзіла на базе Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі, прынялі ўдзел 245 дзяцей.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter