Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

29.05.2017
Сябе паказаць, на іншых паглядзець


- Кірмаш – гэта проста прыгожая назва педагагічнага форуму ці ўсё ж нешта большае?

- Назва мерапрыемства дакладна адлюстроўвае яго сутнасць: прынцыпова новы падыход да паказу педагагічнага вопыту. Паводле слоўніка, кірмаш – гэта рыначнае мерапрыемства, даступнае ўсім таваравытворцам, якое арганізуецца ва ўстаноўленным месцы і на ўстаноўлены тэрмін для свабоднага гандлю, а таксама для фарміравання міжрэгіянальных і міждзяржаўных сувязей. Міжнародны кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый – цудоўная пляцоўка для абмену вопытам паміж педагогамі розных краін, прычым на рыначнай аснове. На кірмашы прэзентуецца ўласны інтэлектуальны прадукт. Гэта могуць быць метадычныя распрацоўкі ці педагагічныя праекты на электронным/папяровым носьбіце і г.д. Інтэлектуальны прадукт можна прадаць, абмяняць, падарыць.

Кірмаш уключае некалькі форм. Самая масавая – стэндавая прэзентацыя. На практыцы гэта выглядае наступным чынам. На стэндзе размяшчаецца рэкламная інфармацыя пра пэўны вопыт. Педагог, які прэзентуе яго (“прадавец”), сам вызначае змест стэнда, форму паказу і кошт інтэлектуальнага прадукта. Справа “прадаўца” – прывабіць “пакупніка”. Справа “пакупніка” – знайсці і набыць распрацоўкі, неабходныя менавіта яму. Такім чынам паміж педагогамі адбываецца жывы дыялог. Сёлета на кірмашы экспанаваліся 225 стэндаў.

Акрамя таго, можна рэкламаваць свой праект у фармаце платнага майстар-класа. Самая цікавая і непрадказальная форма – аўкцыён. Педагог прэзентуе інтэлектуальны прадукт перад аўдыторыяй і вызначае яго стартавы кошт. У выніку таргоў ён павялічваецца. Дарэчы, сёлетні аўкцыён выйгралі прадстаўнікі Беларусі. Метадычны комплекс па арганізацыі работы гуртка “Ад пешкі да караля”, падрыхтаваны настаўнікам геаграфіі і працоўнага навучання Сяргеем Мікалаевічам Барташам і намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Зінаідай Паўлаўнай Каткавец з Тышкавіцкай сярэдняй школы Іванаўскага раёна, атрымаў самую высокую ацэнку.

- Хто сёлета ўваходзіў у склад беларускай дэлегацыі?

- Трэба адзначыць, што беларуская дэлегацыя была адной з самых адметных. У яе склад увайшлі 10 прадстаўнікоў Іванаўскага і 4 прадстаўнікі Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці, 3 – Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і адзін – Гродна. Нашы педагогі паказалі 11 праектаў, якія прэзентаваліся на стэндах, праз мультымедыйныя прэзентацыі і на аўкцыёне.

- Раскажыце крыху пра гісторыю ўзнікнення міжнароднага кірмашу.

- Міжнародны кірмаш сацыяльна-педагагічных інавацый – гэта запатэнтаваны праект, аўтарам якога з’яўляецца кіраўнік Атрадненскага ўпраўлення Міністэрства адукацыі і навукі Самарскай вобласці кандыдат педадагічных навук Уладзімір Іванавіч Гусараў. Менавіта ў Атрадным у 2002 годзе прайшоў першы кірмаш. Па прызнанні Уладзіміра Іванавіча, на рэалізацыю праекта адводзілася не больш за 3 гады, але ён набыў такую папулярнасць, што стаў міжнародным форумам наватарскіх ідэй і цэнтрам інавацыйнай педагогікі. Нарадзіўшыся ў расійскай глыбінцы, ён пачаў падарожнічаць па іншых гарадах: пабываў у Растове Вялікім, Белгарадзе, Пярмі і Брацку. Пятнаццаты, юбілейны, кірмаш зноў вярнуўся ў Атрадны. Больш за тое, у розных краінах былі створаны рэгіянальныя прадстаўніцтвы кірмашу і сталі праводзіцца яго рэгіянальныя этапы. Сёння ідэя педагагічнага форуму падтрымана ўсімі краінамі СНД, а таксама Германіяй, Кітаем і Манголіяй. За 15 гадоў існавання кірмашу яго аргкамітэт разгледзеў больш за 25 тысяч праектаў, а агульная колькасць удзельнікаў, уключаючы рэгіянальныя этапы, склала звыш 30 тысяч чалавек.

- Вы з’яўляецеся рэгіянальным каардынатарам Міжнароднага кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый у Беларусі. Гэта азначае, што яго рэгіянальны этап праходзіць і ў нашай краіне?

- Так, у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці рэгіянальны этап Міжнароднага кірмашу сацыяльна-педагагічных інавацый праходзіў ужо тройчы. Папулярнасць форуму надзвычай вялікая. Колькасць яго ўдельнікаў пастаянна расце, пашыраецца і іх геаграфія. Першы рэгіянальны этап кірмашу мы правялі разам з нашымі пастаяннымі партнерамі – аддзелам адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама Брэсцкай вобласці, педагогамі і кіраўнікамі ўстаноў адукацыі Баранавіч і Віцебскага раёна. Потым да іх далучыліся прадстаўнікі 8 раёнаў Брэстчыны, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама педагогі сталічнай гімназіі № 38. Трэба адзначыць, што делегацыі, як правіла, узначальваюць начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў ці іх намеснікі, а таксама кіраўнікі ўстаноў адукацыі. Штогод у нашым рэгіянальным этапе ўдзельнічае расійская дэлегацыя на чале з кіраўніком аргкамітэта міжнароднага кірмашу У.І.Гусаравым. У трох форумах, якія праходзілі на Іванаўшчыне, пабывалі амаль 1,5 тысячы педагогаў, у тым ліку з Самарскай вобласці, Удмурціі, Белгарада, Пярмі і Растова Вялікага. Удзельнікі прэзентавалі 283 праекты.

- У чым, па-вашаму, сакрэт папулярнасці форуму сярод педагогаў? Няўжо толькі ў магчымасці зарабіць грошы?

- Грошы ў гэтым выпадку маюць хутчэй умоўнае значэнне. За невялікі кошт набываюцца распрацоўкі, на стварэнне якіх неабходны гады. Галоўнае, што кірмаш дазваляе атрымаць педагогу той вопыт і метадычны прадукт, які

патрэбны менавіта яму і менавіта ў дадзены час. Пагадзіцеся, нельга прымусіць чалавека набыць тое, што яму не патрэбна. Педагог выбірае сам, у свабодным дыялогу з калегам, і ў гэтым перавага такога абмену вопытам перад семінарамі, рэкамендацыямі і іншымі формамі метадычнай работы.

З другога боку, педагог на кірмашы атрымлівае адэкватную і непрадузятую ацэнку сваёй працы за ўласны інтэлектуальны прадукт і яго прэзентацыю, прычым не ад аднаго, а ад многіх калег. А гэта добра вучыць самааналізу. Бывае, што вопытны настаўнік расцэньвае кожны свой крок як дасягненне і вельмі высока цэніць уласны вопыт. Калі ж падчас кірмашу такі вопыт застаецца незапатрабаваным, гэта прымушае педагога па-іншаму паглядзець на сваю дзейнасць. А вось запатрабаванасць вопыту садзейнічае самасцвярджэнню. Кірмаш, па сутнасці, гэта экспертыза інтэлектуальнага прадукта.

- У чым ваша зацікаўленасць у гэтым праекце як начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму?

- Па-першае, кірмаш стымулюе асабісты і прафесійны рост педагогаў. Каб быць запатрабаваным на форуме, трэба пастаянна ісці наперад, вывучаць і ствараць штосьці новае. А гэта, лічу, аснова поспеху школы.

Па другое, кожны, хто займаецца работай з педкадрамі, скажа, што адна з самых складаных задач – работа па абагульненні і распаўсюджванні перадавога педагагічнага вопыту. На жаль, нашы настаўнікі не любяць пакуль ні тэхналагічна апісваць свой вопыт, ні прэзентаваць яго. Кірмаш знімае гэтую праблему. Падрыхтоўка інтэлектуальнага прадукта фарміруе навыкі абагульнення вопыту лепш, чым дзясятак кансультацый. Вырашаецца таксама праблема распаўсюджвання эфектыўнай практыкі. Колькі раз кіраўнікі і метадычная служба сутыкаюцца з праблемай, калі актуальная інфармацыя, дадзеная на семінары, застаецца незапатрабаванай у практыцы педагога. Інтэлектуальны прадукт, створаны ўласнымі намаганнямі, дакладна не будзе ляжаць мёртвым грузам. Гэта праверана на практыцы.

Акрамя таго, дзякуючы кірмашу завязваюцца асабістыя кантакты паміж педагогамі розных устаноў адукацыі, рэгіёнаў і краін. А гэта таксама шлях да ўдасканалення прафесіяналізму.

Трэба адзначыць, што ўсё гэта добра разумеюць і іншыя кіраўнікі розных узроўняў. Так, міжнародны кірмаш праводзіцца пры падтрымцы Цэнтра развіцця адукацыі Расійскай акадэміі адукацыі, рэдакцыі “Учительской газеты” і Міністэрства адукацыі і навукі Самарскай вобласці. Рэгіянальны этап кірмашу на базе Іванаўскага раёна падтрымліваюць кіраўніцтва Іванаўскага райвыканкама і ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама. Зацікаўленасць у мерапрыемстве выказваюць начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў Брэсцкай вобласці і Брэсцкі абласны ІРА.

- Як даўно вы самі пачалі ўдзельнічаць у кірмашы?

- Упершыню пабываў на ім 5 гадоў назад, а педагогі Іванаўшчыны ўдзельнічаюць у кірмашы з 2008 года. За гэты час паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму Іванаўскага райвыканкама і Атрадненскім упраўленнем

Міністэрства адукацыі і навукі Самарскай вобласці завязалася цеснае ўзаемадзеянне не толькі ў межах форуму, але і па іншых напрамках работы, што адлюстравалася ў дамове аб супрацоўніцтве. Гэты дакумент стаў прыступкай для руху наперад. Сёлета была падпісана яшчэ адна дамова аб супрацоўніцтве – паміж Іванаўскім раённым Саветам дэпутатаў і Сходам прадстаўнікоў Кінэль-Чаркаскага раёна Самарскай вобласці.

- Думаю, чытачоў “Настаўніцкай газеты” зацікавіла пытанне, як можна стаць удзельнікам форуму.

- Мы запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у рэгіянальным этапе кірмашу, правядзенне якога запланавана ў верасні. А ўжо па выніках гэтага этапу будзе сфарміравана каманда для ўдзелу ў міжнародным кірмашы, які пройдзе ў Сарапуле Удмурціі. Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца на сайце нашага аддзела адукацыі, спорту і турызму.

Гутарыў Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

20.07.2017
У цэнтры ўвагі – фарміраванне чытацкай дасведчанасці малодшых школьнікаў

У сучасным інфармацыйным грамадстве патрабаванні да ўзроўню чытання вучняў даволі высокія. Фарміраванне чытацкіх уменняў не абмяжоўваецца здольнасцю чытаць бегла, правільна і выразна, падрабязна пераказваць тэкст, дзяліць яго на лагічныя часткі. Сёння чытацкія ўменні разглядаюцца ў кантэксце чытацкай дасведчанасці.

подробнее...

17.07.2017
У рэжыме развіцця

- Інавацыйная дзейнасць з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў работы любой установы адукацыі, паколькі стварае аснову для яе канкурэнтаздольнасці на рынку адукацыйных паслуг, вызначае прафесійны рост педагогаў і іх творчы пошук, садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў, - расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Столінскай дзяржаўнай гімназіі Лілія Адамаўна Заянчкоўская. – Гэтая дзейнасць стала неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Рэалізацыя інавацыйных праектаў дазваляе функцыянаваць у рэжыме развіцця і ствараць умовы для самарэалізацыі педагогаў і вучняў.

подробнее...

13.07.2017
Рыхтуюць будучых педагогаў

- У айчыннай сістэме адукацыі педагагічныя класы з’явіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя з-за дэфіцыту педагагічных кадраў і невысокага конкурсу на шэраг педагагічных спецыяльнасцей, - гаворыць дырэктар гімназіі Белаазёрска Бярозаўскага раёна Святлана Уладзіміраўна Саўко. – Сёння праблема прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве не менш актуальная. На працягу апошніх 5 гадоў нашы выпускнікі рэдка выбіралі для працягу адукацыі УВА педагагічнага профілю. Так, студэнтамі БрДУ імя А.С.Пушкіна і БарДУ станавіліся, як правіла, усяго адзін-два колішнія гімназісты. Але так было не заўсёды. Педагагічны калектыў установы на 30% складаецца з нашых выпускнікоў. Больш за тое, у гімназіі працуюць прадстаўнікі трох педагагічных дынастый. Калі мы самі не падрыхтуем сабе дастойную змену, ніхто не зробіць гэтага за нас. Таму адным з важных напрамкаў нашай дзейнасці стала мэтанакіраваная работа са старшакласнікамі па падрыхтоўцы іх да ўсвядомленага выбару педагагічных спецыяльнасцей праз стварэнне профільных класаў.

подробнее...

09.07.2017
Адпачылі, падвучыліся, папрацавалі

Чатыры гады запар профільны аздараўленчы лагер “Выдатнік”, які дзейнічае летам на базе ліцэя Івацэвіцкага раёна, збірае разам самых цікаўных і эрудзіраваных вучняў з розных устаноў адукацыі. Сёлетнія канікулы вырашылі правесці з карысцю 43 юнакі і дзяўчаты з ліку пераможцаў раённых прадметных алімпіяд.

подробнее...

06.07.2017
У цэнтры ўвагі – водная рэабілітацыя асаблівых дзяцей

На базе басейна “Малютка” спартыўнага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў навукова-практычны семінар, прысвечаны праграме рэабілітацыі ў вадзе дашкольнікаў з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі развіцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ЦКРНіР Пінскага раёна і кафедра аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры ПалесДУ.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter