Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

07.06.2017
Прэміі аблвыканкама – лепшым вучням і педагогам


С.Д.Ашмянцаў адзначыў, што поспехі ў алімпіядным руху пацвярджаюць, што ў нас разумная, мэтанакіраваная, ініцыятыўная і творчая моладзь. Падтрымка адораных вучняў з’яўляецца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі, бо ад развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу краіны залежыць яе будучыня. З 2006 года Брэсцкі аблвыканкам уручае прэміі таленавітым юнакам і дзяўчатам, а таксама настаўнікам, якія эфектыўна працуюць.

У заключным этапе сёлетняй рэспубліканскай прадметнай алімпіяды ўдзельнічалі 192 прадстаўнікі Брэстчыны. 69 з іх вярнуліся з дыпломамі рознай вартасці. На жаль, колькасць пераможцаў у параўнанні з мінулымі гадамі скарацілася. Так, летась іх было 76.

Лепш за ўсё выступілі каманды па геаграфіі (13 дыпломаў і І агульнакаманднае месца) і інфарматыцы (8 дыпломаў і ІІІ агульнакаманднае месца). Найбольшая колькасць дыпломаў – на рахунку вучняў Брэста (21), Баранавіч (19) і Лунінецкага раёна (9). Гэтыя рэгіёны з году ў год рыхтуюць шмат пераможцаў алімпіяднага руху. Сярод устаноў адукацыі варта асабліва вылучыць гімназію № 1 Брэста (10 дыпломаў), Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава (6), гімназію № 3 Баранавіч (5), ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста (4), сярэднюю школу № 2 Лунінца (3), сярэднюю школу № 12 Пінска (3) і Мікашэвіцкую гімназію імя У.І.Нядзведскага Лунінецкага раёна (3).

Радуе, што на Брэстчыне шмат вучняў, якія з’яўляюцца пераможцамі заключнага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды на працягу некалькіх гадоў запар: Антон Засімук з гімназіі № 1 Брэста (геаграфія), Андрэй Некрашэвіч і Кірыл Гулін з сярэдняй школы № 2 Лунінца (інфарматыка), Настасся Пузікава з гімназіі № 2 Баранавіч і Кацярына Крэйдзіч з ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста (руская мова), Настасся Рэська з гімназіі Іванава (хімія). 7 прадстаўнікоў вобласці ўваходзяць у склад каманды Беларусі для ўдзелу ў міжнародных алімпіядах. Так, па выніках 51-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі, якая напрыканцы красавіка праходзіла ў Астане (Казахстан), адзінаццацікласніца Настасся Рэська з гімназіі Іванава заваявала сярэбраны медаль.

Поспехі алімпіяднікаў – заслуга педагогаў-прафесіяналаў. На працягу многіх гадоў вельмі эфектыўна працуюць з адоранымі вучнямі настаўнік фізікі Міхаіл Міхайлавіч Макаед з ліцэя № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста, настаўніца геаграфіі Алена Арнольдаўна Сакалоўская і настаўніца інфарматыкі Ірына Юр’еўна Гарбацэвіч з гімназіі № 1 Брэста, настаўнік інфарматыкі Іван Альфрэдавіч Трэгубаў з сярэдняй школы № 2 Лунінца, настаўніца геаграфіі Алена Пятроўна Шымчык з гімназіі № 3 Баранавіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Надзея Галакціёнаўна Галушка з Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава і настаўніца хіміі Ала Васільеўна Таболіна з гімназіі Іванава.

А.В.Таболіна працуе ў гімназіі Іванава 7 гадоў. Настаўніца дасканала валодае методыкай выкладання хіміі, метадамі даследчай работы і прыёмамі рашэння нестандартных задач. Усё гэта дазваляе якасна рыхтаваць вучняў да прадметнай алімпіяды. Эфектыўны вопыт Алы Васільеўны адлюстраваны на старонках “Настаўніцкай газеты” і часопісаў “Народная асвета” і “Хімія: праблемы выкладання”. Педагог з’яўляецца членам рэспубліканскай творчай групы настаўнікаў хіміі. У бягучым навучальным годзе А.В.Таболіна распрацоўвае заданні для правядзення тэматычнага кантролю па хіміі ў 11 класе. Ала Васільеўна адзначана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Беларусі, Падзякай Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і прэміяй спецыяльнага прэзідэнцкага фонду па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Сёлета настаўніца стала ўладальніцай ганаровага звання “Чалавек года Брэстчыны”.

Настасся Рэська актыўна ўдзельнічае ў алімпіядным руху з 5 класа. Добрая памяць, дакладнае лагічнае мысленне, мэтанакіраванасць, настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты і працавітасць даюць плён. На працягу ўсёй вучобы сярэдні бал у дзяўчыны складае каля 9,9. Любімыя прадметы Настассі – хімія, матэматыка і фізіка. Дзякуючы настаўніцы А.В.Таболінай, яна сур’ёзна займаецца хіміяй з 7 класа. Выхаванка Алы Васільеўны – неаднаразовая пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па гэтым прадмеце. Поспехі ў алімпіядным руху дазволілі Настассі ажыццявіць мару: паступіць на хімічны факультэт БДУ.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

20.07.2017
У цэнтры ўвагі – фарміраванне чытацкай дасведчанасці малодшых школьнікаў

У сучасным інфармацыйным грамадстве патрабаванні да ўзроўню чытання вучняў даволі высокія. Фарміраванне чытацкіх уменняў не абмяжоўваецца здольнасцю чытаць бегла, правільна і выразна, падрабязна пераказваць тэкст, дзяліць яго на лагічныя часткі. Сёння чытацкія ўменні разглядаюцца ў кантэксце чытацкай дасведчанасці.

подробнее...

17.07.2017
У рэжыме развіцця

- Інавацыйная дзейнасць з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў работы любой установы адукацыі, паколькі стварае аснову для яе канкурэнтаздольнасці на рынку адукацыйных паслуг, вызначае прафесійны рост педагогаў і іх творчы пошук, садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў, - расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Столінскай дзяржаўнай гімназіі Лілія Адамаўна Заянчкоўская. – Гэтая дзейнасць стала неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Рэалізацыя інавацыйных праектаў дазваляе функцыянаваць у рэжыме развіцця і ствараць умовы для самарэалізацыі педагогаў і вучняў.

подробнее...

13.07.2017
Рыхтуюць будучых педагогаў

- У айчыннай сістэме адукацыі педагагічныя класы з’явіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя з-за дэфіцыту педагагічных кадраў і невысокага конкурсу на шэраг педагагічных спецыяльнасцей, - гаворыць дырэктар гімназіі Белаазёрска Бярозаўскага раёна Святлана Уладзіміраўна Саўко. – Сёння праблема прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве не менш актуальная. На працягу апошніх 5 гадоў нашы выпускнікі рэдка выбіралі для працягу адукацыі УВА педагагічнага профілю. Так, студэнтамі БрДУ імя А.С.Пушкіна і БарДУ станавіліся, як правіла, усяго адзін-два колішнія гімназісты. Але так было не заўсёды. Педагагічны калектыў установы на 30% складаецца з нашых выпускнікоў. Больш за тое, у гімназіі працуюць прадстаўнікі трох педагагічных дынастый. Калі мы самі не падрыхтуем сабе дастойную змену, ніхто не зробіць гэтага за нас. Таму адным з важных напрамкаў нашай дзейнасці стала мэтанакіраваная работа са старшакласнікамі па падрыхтоўцы іх да ўсвядомленага выбару педагагічных спецыяльнасцей праз стварэнне профільных класаў.

подробнее...

09.07.2017
Адпачылі, падвучыліся, папрацавалі

Чатыры гады запар профільны аздараўленчы лагер “Выдатнік”, які дзейнічае летам на базе ліцэя Івацэвіцкага раёна, збірае разам самых цікаўных і эрудзіраваных вучняў з розных устаноў адукацыі. Сёлетнія канікулы вырашылі правесці з карысцю 43 юнакі і дзяўчаты з ліку пераможцаў раённых прадметных алімпіяд.

подробнее...

06.07.2017
У цэнтры ўвагі – водная рэабілітацыя асаблівых дзяцей

На базе басейна “Малютка” спартыўнага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў навукова-практычны семінар, прысвечаны праграме рэабілітацыі ў вадзе дашкольнікаў з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі развіцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ЦКРНіР Пінскага раёна і кафедра аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры ПалесДУ.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter