Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

09.06.2017
Педагагічны фэст


Нядаўна пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму Брэсцкага гарвыканкама прайшоў ІІ Брэсцкі маладзёжны форум педагагічных ідэй і рашэнняў “Педагагічны фэст”. 45 маладых выхавальнікаў і настаўнікаў, чый працоўны стаж не перавышае 5 гадоў, сабраліся ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Колас” Кобрынскага раёна, каб у нефармальнай абстаноўцы наладзіць сяброўскія і прафесійныя зносіны, абмяняцца цікавымі напрацоўкамі і атрымаць парады вопытных калег.

Адкрываючы мерапрыемства, начальнік гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму А.М.Наскоў адзначыў, што асноўная задача форуму заключаецца ў тым, каб дапамагчы маладым педагогам пераканацца ў правільным прафесійным выбары і стварыць максімальна спрыяльныя ўмовы для іх прафесійнага станаўлення і замацавання ва ўстановах адукацыі. Але застацца ў прафесіі мала, неабходна стаць яшчэ кампетэнтным спецыялістам. Дапамагчы ў гэтым моладзі – галоўны абавязак вопытных педагогаў, органаў кіравання адукацыяй і прафсаюзнай арганізацыі. А.М.Наскоў выказаў упэўненасць, што з цягам часу форум стане іміджавым мерапрыемствам не толькі ў Брэсце, але і ў вобласці.

На пленарным пасяджэнні быў заслуханы шэраг дакладаў. Так, загадчыца кафедры педагогікі БрДУ імя А.С.Пушкіна кандыдат педагагічных навук Т.А.Кавальчук засяродзіла ўвагу на стварэнні суб’ектна-развіццёвага адукацыйнага асяроддзя як фактару павышэння якасці педагагічнага працэсу. Таццяна Аляксандраўна заклікала маладых настаўнікаў да пастаяннага развіцця прафесійнай кампетэнтнасці, без якой немагчыма даваць дзецям якасныя веды і рыхтаваць выпускнікоў да жыцця.

Дэкан факультэта замежных моў БрДУ імя А.С.Пушкіна кандыдат педагагічных навук С.М.Севярын гаварыў пра аксіялагічныя і тэхналагічныя аспекты педагагічнага эксперымента, які з’яўляецца важным інструментам павышэння якасці адукацыі. Сяргей Мікалаевіч лічыць, што бесперапынная адукацыя – адзін з асноўных фактараў устойлівага развіцця грамадства, а дасягнуць высокіх поспехаў у настаўніцкай дзейнасці можно толькі пры авалоданні неабходнымі педагагічнымі тэхналогіямі і методыкамі.

Цікавым вопытам развіцця асобасных кампетэнцый маладых педагогаў праз сістэму маральнага і матэрыяльнага стымулявання падзялілася намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 22 Т.М.Саладуха. Таццяна Мікалаеўна ўпэўнена, што задача кіраўніка заключаецца ў сістэмным маральным і матэрыяльным заахвочванні маладых педагогаў, якое садзейнічае дасягненню высокіх вынікаў у рабоце і замацаванню ў прафесіі.

Настаўніца англійскай мовы А.У.Прылепа з сярэдняй школы № 22 расказала пра асаблівасці выкарыстання інтэрактыўных камп’ютарных тэхналогій у кантэксце сучаснай іншамоўнай адукацыі.

У рамках форуму прайшоў конкурс “Мая формула поспеху”, які складаўся з двух этапаў: напісання эсэ “Я – педагог” і васьміхвіліннай прэзентацыі ўласнага педагагічнага вопыту і сістэмы работы. У кожным выступленні адчувалася, што маладыя педагогі любяць выбраную прафесію, прыйшлі ў яе ўсвядомлена і пакідаць не збіраюцца.

Пераможцамі конкурсу сталі настаўніца беларускай мовы і літаратуры В.В.Дайнека з сярэдняй школы № 13 імя В.І.Хована, настаўніца англійскай і нямецкай мовы Ю.У.Ласковіч з гімназіі № 5, настаўніца пачатковых класаў Х.У.Рамановіч з сярэдняй школы № 19, настаўніца фізічнай культуры і здароўя Д.С.Несцярук з сярэдняй школы № 10, настаўніца англійскай мовы Ю.В.Сегень з сярэдняй школы № 18, настаўніца геаграфіі К.В.Трафімчук з Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава, выхавальніца Г.С.Барысюк з ясляў-сада № 14, кіраўнік фізічнага выхавання Н.С.Сідаровіч з ясляў-сада № 81 і настаўніца інфарматыкі К.Ю.Швейкус з сярэдняй школы № 8 імя Героя Беларусі У.М.Карвата. Іншыя педагогі былі адзначаны ў пэўных намінацыях.

Шмат цікавага і карыснага маладыя педагогі даведаліся падчас работы 7 адукацыйных пляцовак, на якіх вопытныя калегі дзяліліся сакрэтамі прафесійнага майстэрства па розных напрамках вучэбна-выхаваўчага працэсу: “Роўны навучае роўнага”, “Сучасны ўрок”, “Работа з дзіцячымі грамадскімі аб’яднаннямі”, “Прававая кампетэнцыя маладых педагогаў: тэорыя і практыка”, “Індывідуальнае суправаджэнне інтэлектуальна адораных вучняў”, “Эмацыянальная паспяховасць: фактары творчай маладосці” і “Вясёлыя канікулы”.

Чаканні маладых педагогаў ад мерапрыемства цалкам апраўдаліся. Удзельнікі форуму даведаліся шмат новага і цікавага, пазнаёміліся з калегамі, падзяліліся напрацоўкамі, поспехамі і цяжкасцямі ў працоўнай дзейнасці і прафесійным станаўленні. Можна не сумнявацца, што маладыя педагогі сустрэнуцца ў такім фармаце яшчэ не раз.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Информатика-2017"

 

"Бобёр-2017"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.11.17] Обновлен раздел "Аттестация"

[04.11.17] Обновлен раздел "Управление в образовании"

Новости

13.11.2017
Якасць, кадры, дысцыпліна

На чарговым пасяджэнні калегіі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разглядаліся пытанні, звязаныя з работай рэгіянальных органаў апекі і папячыцельства, міжведамасным узаемадзеяннем па своечасовым выяўленні і эфектыўнай комплекснай дапамозе дзецям з АПФР, арганізацыяй бяспечнага падвозу выхаванцаў да месцаў вучобы, станам выкладання замежнай мовы ва ўстановах адукацыі вобласці і інш.

подробнее...

13.11.2017
З улікам рэгіянальных сацыякультурных асаблівасцей

На базе ўстаноў адукацыі Брэсцкага раёна прайшоў абласны семінар начальнікаў аддзелаў адукацыі, спорту і турызму рай(гар)выканкамаў, прысвечаны развіццю прыродаадпаведных якасцей асобы дзіцяці ва ўмовах сацыякультурнага асяроддзя рэгіёна. Удзельнікі мерапрыемства пабывалі ў Чэрнінскай, Вістыцкай і Клейнікаўскай сярэдніх школах, Клейнікаўскім яслях-садзе і гісторыка-мемарыяльным музеі “Сядзіба Нямцэвічаў” у Скоках, дзе азнаёміліся з цікавымі напрацоўкамі педагогаў Прыбужжа.

подробнее...

10.11.2017
11 ноября - Международный день энергосбережения

В целях привлечения внимания общественности к рациональному использованию ресурсов и развитию возобновляемых источников энергии Республика Беларусь 11 ноября 2008 г. поддержала и присоединилась к празднованию международного Дня энергосбережения.

подробнее...

04.11.2017
Дзеля паспяховай будучыні выпускнікоў

- Патрабаванні да сучасных выпускнікоў школ павялічваюцца, таму ўстанова адукацыі сёння павінна быць не толькі кузняй ведаў, але і месцам для ўсебаковага развіцця і самавызначэння вучняў, - гаворыць дырэктар Хатыніцкай сярэдняй школы Ганцавіцкага раёна Святлана Уладзіміраўна Перашчук. – Нашы педагогі імкнуцца задаволіць вучэбныя запыты дзяцей, каб кожны выпускнік знайшоў сябе ў пэўнай прафесійнай дзейнасці і быў добра падрыхтаваны да самастойнага жыцця. На жаль, даволі часта вучні выбіраюць прафесію з улікам яе прэстыжнасці ў грамадстве, а не рэальных здольнасцей. Многія бацькі пераацэньваюць магчымасці сваіх дзяцей, робячы іх заложнікамі ўласных амбіцый. Вырашыць гэтую праблему можна з дапамогай правільнай прафарыентацыі, якая з’яўляецца фактарам жыццёвага поспеху чалавека. Вялікую ролю ў такой рабоце адыгрывае сістэмнае ўзаемадзеянне школы, бацькоў і мясцовай супольнасці на прынцыпах сацыяльнага партнёрства і супрацоўніцтва. Наш педкалектыў мае добрыя напрацоўкі ў гэтым напрамку дзейнасці.

подробнее...

03.11.2017
У прыярытэце – работа з высокаматываванымі вучнямі

Інтэлектуальнае развіццё грамадства залежыць ад своечасовага выяўлення высокаматываваных дзяцей і работы з імі. Гэта з’яўляецца сёння адной з важных задач сістэмы адукацыі, закліканай ствараць умовы для самарэалізацыі моладзі. Бацькі лічаць, што сучасная школа павінна не толькі даваць трывалыя веды дзецям, але і выяўляць, раскрываць і развіваць іх здольнасці. Работа з высокаматываванымі вучнямі – адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці нашай установы адукацыі.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter