Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

30.06.2017
Падзяліліся майстэрствам на міжнародным узроўні


- Конкурс праходзіў на працягу паўгода ў тры этапы, - расказала намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 4 Ганцавіч С.І.Багрова. – Для конкурсу “Навошта я прыходжу да дзяцей?” мы знялі відэаролік, у якім была прэзентавана мая работа ў суправаджэнні ўласных вершаў. Відэаролік атрымаў максімальную ацэнку і быў адзначаны журы за яркасць, творчы падыход, раскрыццё тэмы, змястоўнасць, рэжысуру, арыгінальнасць і культуру афармлення. На конкурс творчых работ “Цікавы тыдзень!” быў прэзентаваны падрабязны тэматычны план узаемадзеяння з сацыяльнымі партнёрамі, які ўключаў вялікую колькасць цікавых мерапрыемстваў. У нашай установе наладжана эфектыўнае супрацоўніцтва з сацыяльнымі партнёрамі, што істотна павышае ўзровень арганізацыі і аснашчэння адукацыйнага працэсу, а таксама аўтарытэт ясляў-сада сярод іншых устаноў адукацыі раёна. Вялікую дапамогу ў выкананні заданняў другога конкурснага этапу аказалі раённы аддзел адукацыі, спорту і турызму, філіял “Ганцавіцкі КПД” КУП “Брэстжылбуд”, раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, раённая цэнтралізаваная клубная сістэма, гарадскі Дом культуры, раённая дзіцячая бібліятэка, РАУС, раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” і мясцовы храм. Дзякуючы сумесным намаганням другая работа таксама атрымала максімальную ацэнку.

Для конкурсу сацыяльных акцый “Сардэчна запрашаем!” былі распрацаваны, праведзены і прэзентаваны дабрачынная пераднавагодняя акцыя “Дзеці – дзецям”, акцыі “Дзякуй салдатам вайны за мірнае неба краіны!” і “Ад сэрца да сэрца”. Акрамя ўдзелу ў трох асноўных конкурсных этапах, С.І.Багрова выступіла на міжнароднай канферэнцыі “Этнакультурнае выхаванне дашкольнікаў” з дакладам, прысвечаным далучэнню дашкольнікаў да культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа сродкамі музейнай педагогікі, прэзентавала на конкурс творчых работ і выступленняў выхаванцаў “Планета Зямля – агульны Дом для людзей” відэаролік “Мы рэсурсы беражом – эканомна мы жывём!”, створаны з удзелам настаўніка-дэфектолага Ю.С.Багровай і выхаванцаў спецыяльнай групы сярэдняга ўзросту для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. У “Майстэрні Майстроў” С.І.Багрова правяла майстар-клас “Адаптацыйная група “Усмешка” (аўтарскі праект).

Трэба адзначыць, што па выніках мінулагодняга І Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый “Майстэрства без межаў” загадчыца ясляў-сада № 4 Ганцавіч Л.І.Гарагляд была адзначана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы загадчык”. Сёлета ўстанова адукацыі ўдзельнічала ў намінацыі “Лепшы намеснік загадчыка”. С.І.Багрова вельмі ўдзячна калегам за вялікую падтрымку і дапамогу ў падрыхтоўцы да конкурсу. Калектыў ясляў-сада – гэта працавітая, творчая і згуртаваная каманда аднадумцаў. Дзякуючы зладажанай рабоце ўсіх супрацоўнікаў і падтрымцы бацькоў дзяцей, дашкольная ўстанова з 2011 да 2015 года займала 1-е месца ў раённым конкурсе на лепшую ўстанову адукацыі, летась – 2-е.

Загадчыца ясляў-сада № 9 Пружан А.А.Кот атрымала дыплом ІІ ступені ў намінацыі “Лепшы загадчык”. Для конкурсу “Навошта я прыходжу да дзяцей?” яна падрыхтавала прэзентацыю, дзе расказала пра свой прафесійны шлях ад выхавальніка да загадчыцы. У конкурсе “Цікавы тыдзень!” быў паказаны праект “Ты і я ды мы з табой”, рэалізаваны разам з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, а ў конкурсе “Сардэчна запрашаем!” былі прэзентаваны акцыі “Увага, дарога!”, “Дзень дабрыні” і “Рабі дабро”.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

20.07.2017
У цэнтры ўвагі – фарміраванне чытацкай дасведчанасці малодшых школьнікаў

У сучасным інфармацыйным грамадстве патрабаванні да ўзроўню чытання вучняў даволі высокія. Фарміраванне чытацкіх уменняў не абмяжоўваецца здольнасцю чытаць бегла, правільна і выразна, падрабязна пераказваць тэкст, дзяліць яго на лагічныя часткі. Сёння чытацкія ўменні разглядаюцца ў кантэксце чытацкай дасведчанасці.

подробнее...

17.07.2017
У рэжыме развіцця

- Інавацыйная дзейнасць з’яўляецца адным з галоўных напрамкаў работы любой установы адукацыі, паколькі стварае аснову для яе канкурэнтаздольнасці на рынку адукацыйных паслуг, вызначае прафесійны рост педагогаў і іх творчы пошук, садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў, - расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Столінскай дзяржаўнай гімназіі Лілія Адамаўна Заянчкоўская. – Гэтая дзейнасць стала неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу ў нашай установе. Рэалізацыя інавацыйных праектаў дазваляе функцыянаваць у рэжыме развіцця і ствараць умовы для самарэалізацыі педагогаў і вучняў.

подробнее...

13.07.2017
Рыхтуюць будучых педагогаў

- У айчыннай сістэме адукацыі педагагічныя класы з’явіліся ў 80-я гады мінулага стагоддзя з-за дэфіцыту педагагічных кадраў і невысокага конкурсу на шэраг педагагічных спецыяльнасцей, - гаворыць дырэктар гімназіі Белаазёрска Бярозаўскага раёна Святлана Уладзіміраўна Саўко. – Сёння праблема прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве не менш актуальная. На працягу апошніх 5 гадоў нашы выпускнікі рэдка выбіралі для працягу адукацыі УВА педагагічнага профілю. Так, студэнтамі БрДУ імя А.С.Пушкіна і БарДУ станавіліся, як правіла, усяго адзін-два колішнія гімназісты. Але так было не заўсёды. Педагагічны калектыў установы на 30% складаецца з нашых выпускнікоў. Больш за тое, у гімназіі працуюць прадстаўнікі трох педагагічных дынастый. Калі мы самі не падрыхтуем сабе дастойную змену, ніхто не зробіць гэтага за нас. Таму адным з важных напрамкаў нашай дзейнасці стала мэтанакіраваная работа са старшакласнікамі па падрыхтоўцы іх да ўсвядомленага выбару педагагічных спецыяльнасцей праз стварэнне профільных класаў.

подробнее...

09.07.2017
Адпачылі, падвучыліся, папрацавалі

Чатыры гады запар профільны аздараўленчы лагер “Выдатнік”, які дзейнічае летам на базе ліцэя Івацэвіцкага раёна, збірае разам самых цікаўных і эрудзіраваных вучняў з розных устаноў адукацыі. Сёлетнія канікулы вырашылі правесці з карысцю 43 юнакі і дзяўчаты з ліку пераможцаў раённых прадметных алімпіяд.

подробнее...

06.07.2017
У цэнтры ўвагі – водная рэабілітацыя асаблівых дзяцей

На базе басейна “Малютка” спартыўнага комплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў навукова-практычны семінар, прысвечаны праграме рэабілітацыі ў вадзе дашкольнікаў з цяжкімі і (ці) множнымі фізічнымі і (ці) псіхічнымі парушэннямі развіцця. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ЦКРНіР Пінскага раёна і кафедра аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры ПалесДУ.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter