Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

24.07.2017
У інавацыйным рэжыме


Навізна праекта заключалася ў тым, што, па-першае, залічэнне вучняў у 10 клас для вывучэння прадметаў на павышаным узроўні ажыццяўлялася без уліку сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі і сярэдняга бала па профільных вучэбных прадметах. Па-другое, выбар прадметаў для вывучэння на павышаным узроўні ажыццяўляўся па жаданні вучняў і іх бацькоў (такіх прадметаў павінна было быць не больш за тры, але магло быць два і нават адзін). Дзеці мелі права спалучаць любыя прадметы: хімію, біялогію і англійскую мову; матэматыку, англійскую мову і гісторыю Беларусі і г.д. Калі вучань раптам губляў інтарэс да пэўнага прадмета, бацькі маглі напісаць заяву на яго перавод з павышанага ўзроўню вывучэння прадмета на базавы. І наадварот, калі вучня зацікавілі іншыя прадметы, ён мог свабодна выбраць іх. Усё гэта магчыма было зрабіць на працягу навучальнага года, паколькі экзамен здаваўся на базавым узроўні. Па-трэцяе, паглыбленая даферэнцыяцыя цесна звязана з шырокай прафарыентацыйнай дзейнасцю педагогаў падчас усяго перыяду навучання дзяцей. Такім чынам, вучням прапаноўваліся добрыя магчымасці для развіцця іх прыродных здольнасцей, адукацыйнага і прафесійнага самавызначэння праз вывучэнне выбраных прадметаў на павышаным узроўні на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

- У рамках рэалізацыі каляндарных планаў інавацыйнай дзейнасці настаўнікі-прадметнікі праводзілі маніторынг адукацыйнага працэсу, уваходны, бягучы і прамежкавы кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці дзесяцікласнікаў па прадметах паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання з наступным аналізам атрыманых вынікаў і планаваннем карэкцыйнай дзейнасці, - гаворыць А.Г.Гардзей. – З мэтай бягучага і перыядычнага кантролю якасці навучання і вызначэння тэндэнцый індывідуальнага развіцця кожнага вучня класа (групы) настаўнікі-прадметнікі напрыканцы вывучэння кожнай тэмы праводзілі тэматычны кантроль ведаў дзяцей і параўнальны аналіз вынікаў навучанасці ў пачатку і ў канцы кожнай чвэрці.

Работа ў рамках праекта паказала, што праблема ўсвядомленага выбару вучнямі свайго адукацыйнага маршруту і жыццёвага шляху вырашалася не толькі сродкамі дыферэнцыяцыі. Вялікую ролю адыгрывалі арганізацыя ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу (адміністрацыі, педагога-псіхолага, сацыяльнага педагога, настаўнікаў, вучняў, іх бацькоў і зацікаўленых прадстаўнікоў соцыуму) і пераемнасць прафарыентацыйнай работы на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Пры гэтым дзейнасць педагогаў, асабліва педагога-псіхолага, была накіравана на развіццё ў вучняў здольнасці да прафесійнай адаптацыі ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, прапаганду здаровага ладу жыцця, фарміраванне ведаў пра сябе і свае здольнасці, свет прафесій і патрабаванні да чалавека пэўнай прафесіі.

- Рэалізацыя мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі разам са станоўчымі вынікамі выявіла некаторыя праблемы і цяжкасці, - адзначае А.Г.Гардзей. – Так, паколькі вучні і іх бацькі ўпершыню самастойна выбіралі ўзровень вывучэння прадметаў, прычым без уліку таго, ці вывучаліся яны раней факультатыўна, і без дакладнай аргументацыі далейшай жыццёвай траекторыі, то гэты ўзровень часам не адпавядаў здольнасцям, інтарэсам і падрыхтаванасці дзяцей. Ім даводзілася вяртацца ў групу, дзе прадмет вывучаўся на базавым узроўні. Акрамя таго, з-за невялікай колькасці вучняў у групе было цяжка сфарміраваць вучэбна-прадметныя групы з улікам стылю вучэбнай работы школьнікаў і стылю выкладання настаўніка, што магло бы даць дадатковыя рэзервы для павышэння якасці адукацыйнага працэсу і яго вынікаў. Быў выяўлены недастатковы ўзровень базавых ведаў вучняў па матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, англійскай мове і гісторыі, якія закладваліся і фарміраваліся, пачынаючы з 8 класа. Настаўнікам даводзілася шукаць дадатковыя сродкі, час і спосабы павышэння ўзроўню гатоўнасці дзяцей да вывучэння некаторых прадметаў на павышаным узроўні. Зыходзячы з гэтага, педагогі-інаватары рэкамендавалі Міністэрству адукацыі Беларусі ўвесці прадметна-групавое навучанне не з 10, а з 8 класа, паколькі базавыя веды па многіх прадметах закладваюцца менавіта ў 8 – 9 класах. Як бачым, сёння асаблівая ўвага ўдзяляецца дапрофільнай падрыхтоўцы вучняў. У профільныя класы дзеці залічваюцца на конкурснай аснове па выніках навучання ў 9 класе: адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных прадметах, сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі – не ніжэй за 6 балаў.

Па словах А.Г.Гардзей, інавацыйная работа па ўкараненні мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі адкрыла вучням вялікія магчымасці для паспяховай самарэалізацыі, прад’яўляючы пры гэтым вельмі высокія патрабаванні да педагогаў. Бесперапынная самаадукацыя і мэтанакіраванае павышэнне кваліфікацыі, найперш у школе, дапамаглі калектыву вырашыць шматлікія праблемы штодзённай работы ў інавацыйным рэжыме і абагацілі інавацыйны вопыт кожнага настаўніка па ўкараненні ў адукацыйны працэс прагрэсіўных новаўвядзенняў.

- Нягледзячы на тое, што наша школа валодае высокім аўтарытэтам установы, выпускнікі якой становяцца студэнтамі прэстыжных УВА, пры рэалізацыі праекта паўстала пытанне: “Як адаптаваць выпускнікоў у аграгарадку?”, - заўважае А.Г.Гардзей. – Гэтае пытанне ўзнікла таму, што на тэрыторыі мікрараёна школы размешчаны буйныя высокарэнтабельныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” і комплекс па вытворчасці свініны “Усходняе” Баранавіцкага камбіната хлебапрадуктаў), якія не толькі паспяхова выконваюць сацыяльны заказ па выпуску сельскагаспадарчай прадукцыі, але і актыўна займаюцца будаўніцтвам жылля і іншых аб’ектаў інфраструктуры аграгарадка. Гэта абумоўлівае патрэбу ў кваліфікаваных спецыялістах шырокага профілю. Таму быў распрацаваны праект шостага школьнага дня “Захаваем жыццё ў вёсцы!”, аўтарамі якога з’яўляюцца намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Тамара Леанідаўна Бакунец і педагог-псіхолаг Алена Віктараўна Гладкая. Праект накіраваны на кансалідацыю намаганняў школы, ПТНУ, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Баранавіцкага райвыканкама, соцыуму і бацькоў вучняў у арыентацыі дзяцей на рабочыя спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю. Асноўнае мерапрыемства шостага школьнага дня – шоу-конкурс “Сям’я рабочых – гэта гучыць горда!”. Гэтае мерапрыемства праводзіцца ў тры этапы і прадугледжвае творчую прэзентацыю сем’яў – прадстаўнікоў рабочых прафесій сельскагаспадарчага профілю. Адным з адметных суботніх мерапрыемстваў з’яўляецца і шоу-конкурс “Тэатр прафесій”, падчас якога каманды вучняў 5 – 7 класаў паказваюць тэатралізаваную пастаноўку, прысвечаную пэўнай рабочай прафесіі. Цікавыя творчыя мерапрыемствы праекта, падрыхтаваныя ў займальнай форме, дазваляюць дасягнуць пастаўленай мэты: стварыць умовы для прафесійнага самавызначэння вучняў з улікам рэгіянальных патрэб у кадрах.

Кожны выпускнік школы выходзіць з яе сцен з індывідуальнай картай вакансій рэгіёна, адаптаванай да яго асобасных і прафесійных кампетэнцый. Акрамя таго, ва ўстанове адукацыі ажыццяўляецца псіхолага-педагагічнае і медыка-фізіялагічнае суправаджэнне дзяцей, вывучаюцца іх здольнасці, інтарэсы і схільнасці з паэтапным выхадам на індывідуальнае прафесійнае самавызначэнне. У 2015 годзе праект “Захаваем жыццё ў вёсцы!” быў адзначаны гран-пры Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня.

- Пра эфектыўнасць прафарыентацыйнай работы красамоўна сведчаць лічбы, - гаворыць А.Г.Гардзей. – Так, калі ў 2011 годзе каля 21% выпускнікоў прадоўжылі навучанне ў ПТНУ, то ў 2012 годзе – ужо каля 27%, а ў 2015 годзе – каля 42%.

У рамках праекта распрацаваны алгарытм прафесійнага самавызначэння вучняў, у якім асаблівае месца адведзена ўзаемадзеянню сям’і і школы, а таксама дапрофільнай падрыхтоўцы. Адной з актуальных задач з’яўляецца стварэнне эфектыўнай сістэмы выяўлення і прыцягнення ў педагагічную прафесію матываванай, інтэлектуальна і духоўна развітой моладзі з актыўнай грамадзянскай і жыццёвай пазіцыяй. На гэта накіравана профільная работа са старшакласнікамі.

- У 2015 годзе нашай установе быў прысвоены статус школы-лабараторыі вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі, што дазволіла больш цесна супрацоўнічаць з Баранавіцкім дзяржаўным універсітэтам па фарміраванні кантынгенту вучняў, якія плануюць атрымаць дапрофільную падрыхтоўку па педагагічных спецыяльнасцях, - расказвае А.Г.Гардзей. – З 2016 года школа ажыццяўляе эксперыментальную дзейнасць па апрабацыі мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Эксперымент накіраваны на развіццё ў дзяцей усвядомленага жадання ў набыцці пазнавальнага вопыту і цікавасці да прафесійнай дзейнасці, фарміраванне ўяўленняў пра ўласныя інтарэсы і магчымасці, а таксама развіццё здольнасцей, якія абумоўліваюць паспяховасць далейшага навучання ў профільных педагагічных класах. Падчас эксперыментальнай дзейнасці мы плануем дасягнуць высокага каэфіцыенту паступлення вучняў, якія прайшлі дапрофільную педагагічную падрыхтоўку, у профільныя класы, укамплектаваць 10 педагагічны клас у адпаведнасці з адукацыйнымі запытамі вучняў і іх бацькоў і адукацыйным рэйтынгам выпускнікоў. Неабходна сфарміраваць у школьнікаў дакладныя ўяўленні пра сутнасць педагагічнай прафесіі і магчымасці, якія адкрываюцца ў гэтай сферы дзейнасці, а таксама высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці, камунікатыўных, міжасобасных і арганізатарскіх уменняў і культуры самапазнання.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

07.08.2017
Фінансавая адукацыя: веды, неабходныя кожнаму

- Сучасны свет немагчыма ўявіць без грошай, - гаворыць галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама Т.А.Рункевіч. – Веды пра грошы з’яўляюцца вельмі важнымі, бо людзі карыстаюцца імі амаль кожны дзень, разлічваючыся за пакупкі і паслугі. Але далёка не ўсе могуць з упэўненасцю сказаць, што ўмеюць добра распараджацца грашыма і ведаюць, куды іх правільна накіраваць і як прымусіць працаваць. Таму сёння ў многіх краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі, вялікая ўвага ўдзяляецца пытанням павышэння фінансавай дасведчанасці насельніцтва.

подробнее...

03.08.2017
Супрацоўніцтва дзеля агульнай карысці

У Брэсцкім абласным ліцэі імя П.М.Машэрава ўпэўнены, што без цеснага ўзаемадзеяння з іншымі ўстановамі адукацыі, у тым ліку замежнымі, немагчыма ісці ў нагу з часам. Супрацоўніцтва дапамагае наладжваць прафесійныя зносіны, павышае якасць адукацыйнага працэсу, скіроўвае педагогаў да абмену вопытам і пастаяннага самаразвіцця.

подробнее...

01.08.2017
Для павышэння прафесійнай кампетэнцыі выхавальнікаў ГПД

Важную ролю ў развіцці індывідуальных здольнасцей дзяцей адыгрывае іх узаемадзеянне з педагогам. Эфектыўнасць такога ўзаемадзеяння залежыць ад яго прафесіяналізму, творчага патэнцыялу, крэатыўнасці і педагагічнай тэхнікі, якая ўяўляе сабой сукупнасць прафесійных уменняў, навыкаў і прыёмаў педагагічнага ўздзеяння. Гэтымі важнымі якасцямі валодаюць многія выхавальнікі груп прадоўжанага дня нашага раёна, але многія з іх не ўмеюць дастойна прэзентаваць сваю прафесійную дзейнасць. А гэта адзін з важных складнікаў поспеху сучаснага педагога.

подробнее...

25.07.2017
Казка развівае і выхоўвае

Педагогі ясляў-сада № 3 Ляхавіч знаходзяцца ў пастаянным пошуку найбольш эфектыўных метадаў і прыёмаў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

подробнее...

24.07.2017
У інавацыйным рэжыме

- Пяць гадоў назад, калі педагогі нашай школы пачалі рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі паглыбленай дыферэнцыяцыі навучання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ва ўмовах інтэнсіўнай прафарыентацыі”, пра арганізацыю профільнага навучання ў старшых класах гаворка яшчэ не вялася. Галоўным паказчыкам выніковасці рэалізаванага праекта стала ўвядзенне ў школах краіны з 2015/2016 навучальнага года профільнага навучання і арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі. Такім чынам, праект даказаў сваю мэтазгоднасць і эфектыўнасць, - расказвае дырэктар Жамчужненскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна Алена Георгіеўна Гардзей.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter