Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

25.07.2017
Казка развівае і выхоўвае


- Дзеці прыходзяць у дашкольную ўстанову з вялікім творчым патэнцыялам, - гаворыць намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці А.І.Гардзейчык. – Каб развіць творчыя здольнасці малышоў і зрабіць навучанне цікавым, выхавальнікі выкарыстоўваюць казкі. З іх дапамогай дзеці пазнаюць з’явы навакольнага свету, вучацца выказваць адносіны да дабра і зла. Акрамя таго, дзякуючы казкам у малышоў фарміруюцца ўяўленні пра справядлівасць і несправядлівасць. Дзеці суперажываюць казачным персанажам, імкнуцца дапамагчы ім і абараніць іх.

У кожнай дашкольнай групе з дапамогай бацькоў аформлены тэатральныя куткі, дзе сабраны розныя віды тэатраў, вырабленыя сваімі рукамі: настольны, лялечны, пальчыкавы і інш. Развіццёвае асяроддзе дазваляе паспяхова вырашаць многія выхаваўчыя задачы. Падчас знаёмства дзяцей з казкамі педагогі ствараюць умовы, якія дапамагаюць малышам праявіць актыўнасць, артыстычныя здольнасці і пачуцці, а таксама пабуджаюць дашкольнікаў да маўленчай творчасці.

- У тэатральных кутках выхавальнікі праводзяць гульні-гутаркі з казачнымі персанажамі, - расказвае А.І.Гардзейчык. – Дзеці выконваюць гульнявыя заданні, рашаюць праблемныя сітуацыі. Для развіцця маўлення, фантазіі і ўяўлення педагогі выкарыстоўваюць розныя метады і прыёмы: “Прыдумай новую назву казкі”, “Прыдумай працяг казкі”, “Дабаў героя ў казку” і інш. Малышы з задавальненнем уключаюцца ў гэтую гульню. Так, для казкі “Рэпка” былі прыдуманы назвы “Сяброўства” і “Разам можна і горы звярнуць”, а казку “Церамок” дзеці назвалі “Разам весела нам жыць”.

Каб дапамагчы дзецям прыдумаць новую казачную гісторыю ці новы эпізод, педагогі выкарыстоўваюць прыём “Чароўны калейдаскоп”, дзякуючы якому малышы дапамагаюць Зайцу стаць дужым і смелым, а Лісе – добрай і справядлівай. Акрамя таго, выхавальнікі знаёмяць дзяцей з рознымі варыянтамі стварэння казак з дапамогай прыёму кантамінацыі. Так, у адным выпадку змест твора не мяняецца, а мяняюцца толькі персанажы (“Воўк у Чырвонай Шапачцы”), у другім – мяняецца змест казкі (“Калабок сустракае вясну”). Трэба адзначыць, што першы варыянт больш даступны дашкольнікам, а другі магчымы пры ўмове сутворчасці дзяцей і дарослых.

- Калі малышы добра пазнаёмяцца з казкай, педагогі прапаноўваюць ім паказаць упадабаны ўрывак з дапамогай мімікі і жэстаў, - адзначае А.І.Гардзейчык. – Дзякуючы гэтаму кожнае дзіця можа праявіць сябе ў пэўнай ролі. У малышоў развіваецца ўпэўненасць у сваіх сілах.

Па словах А.І.Гардзейчык, тэатралізаваная дзейнасць з’яўляецца асноўным сродкам далучэння дзяцей да мастацтва. Пры падрыхтоўцы тэатралізаваных пастановак педагогі звяртаюцца да розных практыкаванняў на развіццё ўвагі, уяўлення і руху: скакаць як жабка, секчы дровы, несці цяжкую сумку, адкусіць кіслы яблык і інш. Такія практыкаванні добра развіваюць творчыя здольнасці і ўяўленне, вучаць перадаваць характар казачных герояў. Падчас тэатральнай дзейнасці малышы знаёмяцца з рознымі відамі тэатраў, узаемадзейнічаюць адно з адным, адгадваюць загадкі, апісваюць прадметы, знаёмяцца з персанажамі і інш.

Тэатральная пастаноўка “Калабок сустракае вясну”, падрыхтаваная музычным кіраўніком А.М.Варабей і выхаванцамі старшай групы, была паказана на пасяджэнні раённага метадычнага аб’яднання выхавальнікаў, а тэатральная пастаноўка “Нежартоўныя прыгоды Пеўніка”, падрыхтаваная музычным кіраўніком Т.Г.Цітко і выхаванцамі старшай групы, была прадэманстравана ў раённым конкурсе “Бяспечнае дзяцінства”. Старшыя дашкольнікі часта выступаюць з пастаноўкамі перад малодшымі.

- Знаёмячыся з казкамі і ўдзельнічаючы ў іх драматызацыі, дзеці вучацца суперажываць чужой бядзе, адрозніваць дабро ад зла, перадаваць розныя адценні ў маўленні і задуму сваімі словамі ў выглядзе дыялогаў і маналогаў герояў, ствараюць уласныя казачныя вобразы. Дашкольнікі з задавальненнем гуляюць у тэатр і самастойна арганізоўваюць гульні-драматызацыі, - падагульняе А.І.Гардзейчык.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2017"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[04.10.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

11.10.2017
Павышаная ўвага – прафарыентацыі асаблівых дзяцей

Прафарыентацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – адзін з важных напрамкаў работы Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна. Дзейнасць у гэтым напрамку ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з установамі і арганізацыямі соцыуму.

подробнее...

11.10.2017
Ствараем прафесійную сеткавую суполку

Многія людзі вядуць дзённікі. У дзяцей гэта сшытачкі з рознымі каляровымі надпісамі, малюнкамі і ўклейкамі, дзе запісваюцца душэўныя перажыванні. Дарослыя часта перастаюць весці дзённікі з-за недахопу часу, а калі і вядуць, то дзеляцца з ім жыццёвымі перашкодамі і радасцямі, дасягненнямі і праблемамі на рабоце, захапленнямі і інш. А што рабіць, калі чалавеку патрэбна парада ці нехта хоча прапанаваць сваю дапамогу? Выйсце ёсць – блог. Асабліва карысным ён з’яўляецца для цяжкай настаўніцкай працы.

подробнее...

10.10.2017
Будучыя мытнікі

Па ініцыятыве Брэсцкай мытні і Брэсцкага гарвыканкама ў сярэдняй школе № 1 абласнога цэнтра пачаў працаваць мытны клас.

подробнее...

09.10.2017
Ад інавацыі – да якасці адукацыі

На Ляхавіччыне ўпэўнены, што інавацыйная дзейнасць – адзін з асноўных спосабаў мадэрнізацыі не толькі асобнай установы адукацыі, але і сістэмы адукацыі раёна ў цэлым. Дзейнасць школы ці дзіцячага садка ў рэжыме інавацыі – умова эфектыўнага развіцця творчага патэнцыялу педагогаў. Сучасныя настаўнікі і выхавальнікі павінны ісці ў нагу з часам, знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых і цікавых метадаў педагагічнай дзейнасці.

подробнее...

06.10.2017
З улікам рэгіянальных запытаў у працоўных рэсурсах

- Прафарыентацыйная работа з’яўляецца важным звяном школьнай адукацыі, бо звязвае яе з эканомікай, а патрэбы вучняў – з іх будучыняй, - гаворыць начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Вінаград. – Для паспяховага развіцця грамадства неабходна, каб кожны выпускнік школы знаходзіў прымяненне сваім інтарэсам і схільнасцям, не губляў дарма час, сілы і сродкі ў пошуках месца на рынку працы, адчуваў задавальненне ад работы па прафесіі. Не менш важна і тое, каб, атрымаўшы запатрабаваныя спецыяльнасці, выпускнікі сельскіх школ вярталіся на малую радзіму і замацоўваліся ў рэгіёнах, забяспечваючы дастойную змену сённяшнім працаўнікам сяла.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter