Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

28.08.2017
Павышаць прафесійны ўзровень кіраўніцкіх і педагагічных кадраў


Сёння ва ўстановах адукацыі Бярозаўшчыны працуе каля 1,4 тысячы педагогаў. З іх 7 выдатнікі адукацыі Беларусі і 3 настаўнікі-метадысты. 72% педагогаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю. Кіраўніцкую дзейнасць ажыццяўляюць 25 дырэктараў школ, 63 іх намеснікі па вучэбнай, вучэбна-выхаваўчай і выхаваўчай рабоце, 26 загадчыкаў дашкольных устаноў і 19 іх намеснікаў па асноўнай дзейнасці. 84% дырэктараў працуюць на пасадзе больш за 15 гадоў.

- Аддзел адукацыі, спорту і турызму праводзіць значную работу па ўдасканаленні форм і метадаў падбору кіраўніцкіх кадраў, фарміраванні іх якаснага рэзерву, павышэнні яго якаснага складу і эфектыўнасці выкарыстання, - гаворыць А.В.Мінко. – Сёння ў рэзерве кіраўніцкіх кадраў 192 педагогі, з якіх 31 – ва ўзросце да 31 года. Рэзерв абнаўляецца і штогод пераглядаецца. За апошнія 5 гадоў змяніліся 17 кіраўнікоў устаноў адукацыі. На іх месца прыйшлі 10 кіраўнікоў з ліку “рэзервістаў”.

З мэтай паляпшэння навукова-тэарэтычнай, метадычнай і псіхалагічнай падрыхтоўкі кадраў дзейнічае раённая метадычная сетка, якая складаецца з 66 метадычных фарміраванняў. Іх работа плануецца з улікам запытаў і патрэб кіраўнікоў і педагогаў, асаблівасцей выкладання вучэбных прадметаў.

- Для павышэння кіраўніцкай і прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнікоў створана раённае метадычнае аб’яднанне дырэктараў школ, - расказвае А.В.Мінко. – На пасяджэннях аб’яднання, якое ўзначальвае дырэктар гімназіі Белаазёрска Святлана Уладзіміраўна Саўко, разглядаюцца пытанні, звязаныя з кіраваннем і развіццём устаноў адукацыі, павышэннем якасці адукацыйнага працэсу, самаадукацыйнай дзейнасцю кіраўнікоў, сучасным справаводствам, дакументаваннем і інш. Павышэнню кіраўніцкага майстэрства садзейнічае міжрэгіянальны абмен вопытам па розных напрамках работы. Так, летась на базе раёна адбыліся 4 абласныя семінары па актуальных праблемах развіцця адукацыйнай галіны. Наладжаны цесныя сувязі з аддзеламі адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага, Івацэвіцкага і Пружанскага райвыканкамаў. Так, сёлета кіраўнікі школ Кобрыншчыны наведалі сярэднюю школу № 1 імя В.Х.Галаўко Бярозы, а загадчыкі ясляў-садоў Пружаншчыны – дашкольныя ўстановы раёна. Падчас сустрэч прэзентаваўся эфектыўны кіраўніцкі вопыт.

Важна, што на міжраённым узроўні падтрымліваюць прафесійныя стасункі не толькі кіраўнікі ўстаноў адукацыі, але і педагогі. Так, настаўнік-метадыст Аляксандр Мар’янавіч Сарока з ліцэя Івацэвіцкага раёна дзяліўся цікавымі напрацоўкамі з настаўнікамі англійскай мовы Бярозаўшчыны.

Сталі традыцыйнымі і выязныя семінары. Летась настаўнікі тэхнічнай працы і чарчэння Бярозаўшчыны правялі выязное пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб’яднання на Івацэвіччыне, а сёлета на базе Малецкага ясляў-сада – сярэдняй школы Бярозаўскага раёна прайшоў семінар-практыкум для настаўнікаў абслуговай працы Кобрынскага раёна.

- Кампетэнтнасць кіраўніцкіх кадраў пацвярджаецца іх выніковым удзелам у розных конкурсах, - адзначае А.В.Мінко. – Так, дырэктар гімназіі Белаазёрска Святлана Уладзіміраўна Саўко атрымала дыплом ІІ ступені ў абласным конкурсе “Кіраванне сучаснай школай: адзінства, калегіяльнасць, эфектыўнасць”, дырэктар сярэдняй школы вёскі Здзітава Ігар Рыгоравіч Піліпчук стаў пераможцам абласнога конкурсу метадычных матэрыялаў “Эфектыўныя заняткі ў сістэме метадычнай работы з кіраўнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі”, дырэктар сярэдняй школы № 1 імя В.Х.Галаўко Бярозы настаўнік-метадыст Мікалай Васільевіч Жуковіч з’яўляецца аўтарам падручніка “Літаратурнае чытанне” для вучняў 2 класа з беларускай мовай навучання.

Па словах А.В.Мінко, сучасныя патрабаванні да адукацыі мяняюць пазіцыю дырэктара школы як кіраўніка. Ён павінен не толькі добра ведаць вучэбны працэс, але і валодаць стратэгічным мысленнем. Без гэтага немагчыма дасягнуць належнай якасці адукацыі. Так, прафесійнае кіраўніцтва дырэктара Пескаўскай сярэдняй школы Валяр’яна Леанідавіча Чамерысюка прывяло да перамогі дзесяцікласніка ў абласным конкурсе ў сферы інфармацыйных тэхналогій “ІТ-мяжа”. Сумесная даследчая дзейнасць вучняў і дырэктараў сярэдняй школы № 1 імя В.Х.Галаўко Бярозы Мікалая Васільевіча Жуковіча і сярэдняй школы № 3 Бярозы Алены Міхайлаўны Саковіч адзначана прызавымі месцамі ў раённай навукова-практычнай канферэнцыі. Радуюць добрымі вынікамі і маладыя кіраўніцкія кадры. Так, дырэктар Кабакоўскай сярэдняй школы Андрэй Васільевіч Грысюк падрыхтаваў пераможца абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі.

- У цэнтры ўвагі раённага вучэбна-метадычнага кабінета знаходзяцца пытанні прафесійнага самаразвіцця педагогаў і ўдасканалення іх прафесійных кампетэнцый, - гаворыць А.В.Мінко. – Адна з важнейшых задач метадычнай службы раёна – суправаджэнне педагогаў, якія працуюць у профільных класах. Для гэтага раённы ВМК распрацаваў мадэль метадычнага суправаджэння, якая ўключае работу двух цэнтраў па метадычным суправаджэнні адукацыйнага працэсу ў профільных класах на базе сярэдняй школы № 1 імя В.Х.Галаўко Бярозы і гімназіі Белаазёрска, а таксама дзейнасць метадычнага аб’яднання настаўнікаў па тэме “Шляхі павышэння якасці адукацыі ў профільных класах”. Для розных катэгорый педагогаў праводзяцца семінары з удзелам метадыстаў і выкладчыкаў АПА, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Брэсцкага абласнога ІРА і БрДУ імя А.С.Пушкіна. Тры педагогі раёна ўключаны ў абласныя творчыя групы па геаграфіі і хіміі, а яшчэ тры – у рэспубліканскія творчыя групы па гісторыі, хіміі і факультатыўным курсе “Асновы бяспекі жыццядзейнасці”.

Вопытныя педагогі могуць рэалізаваць творчы патэнцыял праз дзейнасць 11 творчых груп і 7 школ. Іх інтэлектуальным прадуктам з’яўляюцца метадычныя і дыдактычныя матэрыялы, адаптаваныя пад канкрэтныя ўмовы ўстаноў адукацыі па розных напрамках.

Асаблівую ўвагу раённы ВМК удзяляе рабоце з маладымі спецыялістамі. Так, штогод арганізоўваецца раённая школа маладога настаўніка (стажора) для выпускнікоў УВА і ССНУ. Кіраўніком школы, пасяджэнні якой другі год праходзяць на базе сярэдняй школы № 1 імя В.Х.Галаўко Бярозы, з’яўляецца настаўнік-метадыст Галіна Міхайлаўна Руціч. Па традыцыі першае пасяджэнне школы праводзіцца ў форме выязной экскурсіі. На працягу года педагогі-псіхолагі арганізоўваюць для маладых спецыялістаў трэнінгі, метадысты раённага ВМК і спецыялісты раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму аказваюць ім індывідуальную кансультацыйную дапамогу па розных напрамках дзейнасці. Паказчыкам эфектыўнай работы з маладымі кадрамі стала перамога настаўніка фізікі Канстанціна Уладзіміравіча Кавалевіча з сярэдняй школы № 3 Бярозы ў абласным конкурсе “Малады настаўнік Брэстчыны – 2015” і абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года – 2017” у адпаведнай намінацыі.

- Метадычная служба раёна мэтанакіравана працуе над павышэннем педагагічных кампетэнцый педагогаў у рабоце з адоранымі і высокаматываванымі вучнямі, - расказвае А.В.Мінко. – Так, для падрыхтоўкі школьнікаў да рэспубліканскіх прадметных алімпіяд з 2014 года на базе гімназіі Белаазёрска дзейнічае рэсурсны цэнтр, праводзяцца вучэбныя зборы, выкарыстоўваюцца дыстанцыйныя формы работы. У раённым банку даных адораных дзяцей налічваецца 561 вучань. У рэспубліканскі банк даных адораных дзяцей за апошні год уключаны 5 вучняў раёна.

На працягу апошніх 3 гадоў школьнікі Бярозаўшчыны паказваюць стабільныя вынікі ў абласным (37 дыпломаў) і заключным (5 дыпломаў) этапах рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. З мэтай удасканалення даследчай дзейнасці вучняў у раёне праводзяцца семінары па падрыхтоўцы настаўнікаў да арганізацыі і правядзення работы ў гэтым напрамку. У мінулым навучальным годзе ва ўстановах адукацыі дзейнічалі 6 навуковых таварыстваў вучняў, дзе займаліся 115 дзяцей. Штогод праводзіцца раённая навукова-практычная канферэнцыя вучняў “Першыя крокі ў навуку”. Фарміраваць даследчыя навыкі малодшых школьнікаў дапамагае раённы конкурс даследчых работ “Юны даследчык”. На рахунку вучняў Бярозаўшчыны шмат дыпломаў, атрыманых па выніках абласнога і рэспубліканскага конкурсаў даследчых работ.

Па словах А.В.Мінко, вопыт і ініцыятыўнасць педагогаў дазваляюць ім удзельнічаць у інавацыйнай дзейнасці. Так, у 2015 годзе педкалектыў Здзітаўскай сярэдняй школы завяршыў рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі кіравання педагагічнымі ініцыятывамі як рэсурсу развіцця ўстановы адукацыі”. Вынікам работы стала выданне кнігі “Здзітава – радзіма мілая” Т.С.Ажажа і В.П.Жуковіча.

У мінулым навучальным годзе інавацыйная дзейнасць ажыццяўлялася ў яслях-садзе № 10 Бярозы. Педагогі ўстановы працавалі над праектам па ўкараненні мадэлі арганізацыі працэсу патрыятычнага выхавання дашкольнікаў у дзіцячым садку.

- Да апошняга часу Бярозаўшчына не магла пахваліцца актыўным удзелам у інавацыйнай дзейнасці на ўзроўні Міністэрства адукацыі Беларусі, але з мінулага навучальнага года сітуацыя змянілася, - адзначае А.В.Мінко. – На экспертызу пададзены 7 інававацыйных праектаў: “Укараненне мадэлі фарміравання прадпрымальніцкай культуры вучняў праз арганізацыю сеткавых бізнес-супольнасцей “вучні і студэнты” (Пескаўская сярэдняя школа), “Укараненне мадэлі арганізацыі адукацыйных практык у інтарэсах устойлівага развіцця з мэтай фарміравання творчага патэнцыялу вучняў” (Здзітаўская сярэдняя школа), “Укараненне мадэлі выкарыстання кагнатэхналогій (тэхналогіі дапоўненай рэальнасці) з мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычнай кампетэнтнасці вучняў” (гімназія Белаазёрска), “Укараненне мадэлі фарміравання маральных каштоўнасных арыентацый вучняў шляхам арганізацыі валанцёрскай дзейнасці ў сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі, дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў” (сярэдняя школа № 3 Бярозы), “Укараненне сістэмнага маніторынгу фарміравання прафесійнага самавызначэння вучняў” (сярэдняя школа вёскі Здзітава), “Укараненне мадэлі праграмна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу для груп кароткачасовага знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі” (яслі-сад № 4 Бярозы) і “Укараненне мадэлі ўзаемадзеяння педагогаў і законных прадстаўнікоў вучняў, арыентаванай на выхаванне патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей старшакласнікаў” (сярэдняя школа № 3 Белаазёрска).

Важным напрамкам работы метадычнай службы з’яўляецца павышэнне кампетэнтнасці педагогаў у прымяненні ІКТ у адукацыйным працэсе. Штогод педагогі раёна ўдзельнічаюць у абласным конкурсе “Мультымедыйны ўрок у адукацыйнай практыцы педагога”. Сёлета пераможцай гэтага спаборніцтва стала настаўнік-метадыст Ірына Уладзіміраўна Пабожная са Стрыгінскай сярэдняй школы.

- Многія педагогі Бярозаўшчыны з’яўляюцца лектарамі Брэсцкага, Гомельскага і Магілёўскага абласных ІРА, а таксама АПА. Гэта сведчыць пра каштоўнасць і запатрабаванасць вопыту настаўнікаў раёна сярод калег у краіне, - падагульняе А.В.Мінко.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

18.09.2017
Удасканальваць падрыхтоўку кадраў ва ўмовах інавацыйнага развіцця рэгіёна

- У сучасных умовах сістэма прафесійнай адукацыі становіцца важным звяном развіцця эканомікі і вытворчасці, закліканым вырашаць задачы апераджальнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, - гаворыць начальнік аддзела агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама В.А.Шапавал. – Сёння для сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны з’яўляюцца прыярытэтнымі сферы лагістыкі і транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій і турызму, якія будзе забяспечваць новая фармацыя прафесійных кадраў.

подробнее...

14.09.2017
З інавацыйным падыходам

У горадзе над Бугам падвялі вынікі Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які з 2005 года праходзіць у розных рэгіёнах краіны з мэтай паказу лепшага педагагічнага вопыту, пошуку інавацыйных форм і метадаў работы, абмеркавання і вырашэння актуальных праблем выхаваўчай дзейнасці. Сёлета сваімі напрацоўкамі з калегамі дзяліліся прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі Брэстчыны.

подробнее...

05.09.2017
Павышаць эканамічную эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці

Сёлетняя абласная жнівеньская педагагічная нарада на Брэстчыне праходзіла ў фармаце двухдзённага форуму “Адукацыя Брэстчыны: рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы”. Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў першы дзень на базе Пружанскага гарадскога палаца культуры. Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй “Адукацыя Брэстчыны: дарожная карта на новы навучальны год”. На пасяджэнні прысутнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс і дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі У.М.Здановіч.

подробнее...

01.09.2017
Школы чакаюць дзяцей

Ва ўстановах адукацыі краіны завяршылася падрыхтоўка да 1 верасня. Аб гатоўнасці сістэмы адукацыі Брэстчыны да новага навучальнага года расказвае начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Юрый Мікалаевіч Прасмыцкі: - У 2017/2018 навучальным годзе ў вобласці будуць працаваць 1162 установы адукацыі, якія прымуць амаль 162 тысячы дзяцей. Радуе, што з году ў год іх колькасць няўхільна павялічваецца.

подробнее...

28.08.2017
Павышаць прафесійны ўзровень кіраўніцкіх і педагагічных кадраў

- Сучаснае развіццё грамадства патрабуе ад педагогаў пастаяннага ўдасканалення ведаў і ўменняў, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі. Без укаранення інавацыйных тэхналогій, выкарыстання найноўшых сродкаў навучання, выяўлення і распаўсюджання перадавога вопыту, росту прафесіяналізму настаўнікаў і кіраўнікоў гэтай мэты дасягнуць немагчыма, - упэўнена намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама А.В.Мінко.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter