Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

05.09.2017
Павышаць эканамічную эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці


Начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкі засяродзіў увагу на прыярытэтных напрамках развіцця адукацыйнай галіны Брэстчыны ў новым навучальным годзе. Сярод першачарговых задач – забеспячэнне якасці і даступнасці дашкольнай адукацыі, паступальная мадэрнізацыя дзіцячых садкоў, здароўезберажэнне і павышэнне кваліфікацыйнага ўзроўню выхавальнікаў. Так, толькі 68% іх маюць вышэйшую адукацыю (па гэтым паказчыку вобласць лідзіруе ў краіне), каля 55% - профільную дашкольную адукацыю, 56% - вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю.

- Кваліфікацыйны ўзровень настаўнікаў дазваляе паспяхова вырашаць многія адукацыйныя задачы, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Так, каля 94% педагогаў маюць вышэйшую адукацыю, амаль 79% - вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыю, 23 педагогі з’яўляюцца настаўнікамі-метадыстамі. Нягледзячы на гэта, выніковасць удзелу школьнікаў Брэстчыны ў цэнтралізаваным тэсціраванні і алімпіядным руху пакідае жадаць лепшага.

Па словах Ю.М.Прасмыцкага, вялікую ўвагу трэба ўдзяляць узаемадзеянню школ і ўстаноў вышэйшай адукацыі ў падрыхтоўцы будучых педагагічных кадраў. Так, з 2015 года ў школах вобласці дзейнічаюць педагагічныя класы (у мінулым навучальным годзе іх было 29). Гэта добры спосаб прыцягнення матываваных вучняў у прафесію.

- Неабходна пашыраць узаемадзеянне школ, ліцэяў, гімназій і ўстаноў вышэйшай адукацыі ў рабоце з адоранымі вучняў, - заўважыў Ю.М.Прасмыцкі. – На жаль, толькі некалькі ліцэяў і гімназій вобласці паказваюць стабільна высокія вынікі ў рэспубліканскім алімпіядным руху (гімназія № 1 і ліцэй № 1 імя А.С.Пушкіна Брэста, Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава, гімназіі №№ 1 і 4 Баранавіч). За апошнія 5 гадоў не падрыхтавалі ніводнага пераможца рэспубліканскай прадметнай алімпіяды гімназіі №№ 3 і 4 Брэста, гімназіі Белаазёрска, Ганцавіч, Драгічына, Камянца, Ляхавіч і Століна, а таксама ліцэй Івацэвіцкага раёна.

Ю.М.Прасмыцкі падкрэсліў, што павышэнне заробкаў педагогаў павінна залежаць ад выніку іх прафесійнай дзейнасці.

Актуальнымі задачамі для сістэмы прафесійнай адукацыі з’яўляюцца камплектаванне ПТНУ і ССНУ навучэнцамі, адкрыццё запатрабаваных рабочых спецыяльнасцей, узмацненне ўзаемадзеяння ўстаноў прафесійнай адукацыі з заказчыкамі кадраў, замацаванне моладзі ў рэгіёнах, далейшая аптымізацыя ўстаноў з улікам іх глыбокай мадэрнізацыі. На жаль, не вырашана пытанне з перспектыўным прагназаваннем патрэб розных галін эканомікі ў кадрах.

- Вялікую ўвагу ў выхаваўчай дзейнасці трэба ўдзяляць павышэнню эфектыўнасці прафілактычнай работы з моладдзю па прадухіленні ў яе асяроддзі безнагляднасці, злачынстваў, правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі і таксікаманіі, - адзначыў Ю.М.Прасмыцкі. – Поспехаў у гэтай справе немагчыма дасягнуць без цеснага міжведамаснага ўзаемадзеяння. Так, разам з абласнымі ўпраўленнямі ўнутраных спраў і аховы здароўя, абласной камісіяй па справах непаўналетніх актыўна праводзяцца розныя прафілактычныя акцыі. Ва ўстановах адукацыі Пінска, Драгічынскага, Івацэвіцкага і Камянецкага раёнаў рэалізоўваецца міжведамасная праграма “Эфект” па прафілактыцы ранняга падлеткавага алкагалізму (праз асветніцкую работу з бацькамі).

Актуальны напрамак работы школ – фарміраванне ў вучняў навыкаў бяспечных і адказных паводзін (найперш у сацыяльных сетках і інтэрнэце), а таксама здаровага ладу жыцця. Неабходна наладжваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з сем’ямі па розных напрамках выхаваўчай работы, адыходзіць ад фармалізму ў ёй.

- Надзвычай важнай задачай з’яўляецца працоўнае выхаванне школьнікаў, - упэўнены Ю.М.Прасмыцкі. – Неабходна змалку выхоўваць у дзяцей павагу да працы, людзей працы і працоўных дасягненняў, фарміраваць у вучняў уменні і навыкі самаабслугоўвання, далучаць да сацыяльна значнай дзейнасці. Акрамя таго, трэба ўкараняць новыя падыходы да арганізацыі прафарыентацыйнай работы.

Ю.М.Прасмыцкі спыніў таксама ўвагу на зніжэнні дакументаабароту ва ўстановах адукацыі, укараненні электроннай школы, павышэнні эканамічнай эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці, прафесіяналізме, кампетэнтнасці і культуры кіравання, фарміраванні кадравага рэзерву і інш.

- Брэстчына вылучаецца высокім узроўнем кадравага патэнцыялу, які варта захоўваць і прымнажаць, - адзначыў дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі У.М.Здановіч. – Галоўная задача – забеспячэнне якаснай адукацыі і падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў, прычым якасць адукацыі трэба ацэньваць не па выніках цэнтралізаванага тэсціравання і алімпіяднага руху, а па ўзроўні асобаснага і прафесійнага развіцця выпускнікоў.

У другі дзень педагогі працавалі ў 3 секцыях, арганізаваных на базе сярэдняй школы № 10 Пінска, сярэдняй школы № 3 Бярозы і Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сувязі. Удзельнікі нарады абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з прафарыентацыяй вучняў, узаемадзеяннем устаноў адукацыі з соцыумам у інтарэсах прафесійнага самавызначэння школьнікаў і рэсурсным забеспячэннем рэгіянальнай прафесійнай адукацыі.

Лепшыя педагогі Брэстчыны атрымалі граматы і падзячныя пісьмы аблвыканкама, а таксама ганаровыя граматы абласнога Савета дэпутатаў.

Сярод узнагароджаных: начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама Т.П.Бранько, настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 2 Жабінкі Ж.Р.Наўцэвіч, дырэктар Гнеўчыцкага дзіцячага сада – базавай школы Іванаўскага раёна Т.В.Пархамчук, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Фядорскай сярэдняй школы Столінскага раёна Н.М.Палукошка, дырэктар Брэсцкага дзяржаўнага каледжа сферы абслугоўвання А.Р.Мацвейчык, настаўніца нямецкай мовы Валавельскай сярэдняй школы Драгічынскага раёна І.В.Малышчык, настаўніца геаграфіі і абслуговай працы Начаўскай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна С.М.Чаранкевіч, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Вялікаматыкальскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна Л.І.Шанюк, дырэктар Пагранічнай сярэдняй школы Камянецкага раёна Ж.І.Аўдзей, дырэктар ЦКРНіР “Веда” Брэста А.Я.Зімніцкая, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Пінска Т.Я.Краўчук, настаўніца рускай мовы і літаратуры Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава Г.М.Макарэвіч і дырэктар Ліноўскай сярэдняй школы Пружанскага раёна А.Л.Макарэвіч. Нагрудны знак “Выдатнік адукацыі Беларусі” атрымалі настаўніца матэматыкі гімназіі № 1 Брэста І.П.Амельянюк, настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі № 4 Баранавіч А.Б.Марчук, настаўнік працоўнага навучання сярэдняй школы № 16 Пінска А.В.Тарэлкін, загадчыца Кобрынскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Т.І.Петруковіч і дырэктар Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна М.М.Сачкоўскі.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2016"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[13.06.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"


[29.05.17] Обновлен раздел "Воспитательная работа"

[03.05.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

18.09.2017
Удасканальваць падрыхтоўку кадраў ва ўмовах інавацыйнага развіцця рэгіёна

- У сучасных умовах сістэма прафесійнай адукацыі становіцца важным звяном развіцця эканомікі і вытворчасці, закліканым вырашаць задачы апераджальнай падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, - гаворыць начальнік аддзела агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама В.А.Шапавал. – Сёння для сацыяльна-эканамічнага развіцця Брэстчыны з’яўляюцца прыярытэтнымі сферы лагістыкі і транспарту, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій і турызму, якія будзе забяспечваць новая фармацыя прафесійных кадраў.

подробнее...

14.09.2017
З інавацыйным падыходам

У горадзе над Бугам падвялі вынікі Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, які з 2005 года праходзіць у розных рэгіёнах краіны з мэтай паказу лепшага педагагічнага вопыту, пошуку інавацыйных форм і метадаў работы, абмеркавання і вырашэння актуальных праблем выхаваўчай дзейнасці. Сёлета сваімі напрацоўкамі з калегамі дзяліліся прадстаўнікі сістэмы дадатковай адукацыі Брэстчыны.

подробнее...

05.09.2017
Павышаць эканамічную эфектыўнасць кіраўніцкай дзейнасці

Сёлетняя абласная жнівеньская педагагічная нарада на Брэстчыне праходзіла ў фармаце двухдзённага форуму “Адукацыя Брэстчыны: рэсурсы, вопыт, задачы прафесійнай рэалізацыі асобы”. Больш за 500 чалавек прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні, якое праходзіла ў першы дзень на базе Пружанскага гарадскога палаца культуры. Перад пачаткам мерапрыемства яго ўдзельнікі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй “Адукацыя Брэстчыны: дарожная карта на новы навучальны год”. На пасяджэнні прысутнічалі старшыня Брэсцкага аблвыканкама А.В.Ліс і дырэктар дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі У.М.Здановіч.

подробнее...

01.09.2017
Школы чакаюць дзяцей

Ва ўстановах адукацыі краіны завяршылася падрыхтоўка да 1 верасня. Аб гатоўнасці сістэмы адукацыі Брэстчыны да новага навучальнага года расказвае начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Юрый Мікалаевіч Прасмыцкі: - У 2017/2018 навучальным годзе ў вобласці будуць працаваць 1162 установы адукацыі, якія прымуць амаль 162 тысячы дзяцей. Радуе, што з году ў год іх колькасць няўхільна павялічваецца.

подробнее...

28.08.2017
Павышаць прафесійны ўзровень кіраўніцкіх і педагагічных кадраў

- Сучаснае развіццё грамадства патрабуе ад педагогаў пастаяннага ўдасканалення ведаў і ўменняў, накіраваных на павышэнне якасці адукацыі. Без укаранення інавацыйных тэхналогій, выкарыстання найноўшых сродкаў навучання, выяўлення і распаўсюджання перадавога вопыту, росту прафесіяналізму настаўнікаў і кіраўнікоў гэтай мэты дасягнуць немагчыма, - упэўнена намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Бярозаўскага райвыканкама А.В.Мінко.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter