Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

11.10.2017
Ствараем прафесійную сеткавую суполку


Пра блогі можна пачуць розныя меркаванні: “Навошта настаўніку весці блог?”, “Каму патрэбны блогі, калі кнігі ёсць?”, “Блог – гэта мода, якая хутка пройдзе”, “У блогу я размяшчу ўласны інтэлектуальны прадукт, а хтосьці прысвоіць яго сабе” і г.д.

Вельмі часта, рыхтуючыся да ўрокаў, у настаўнікаў узнікае пытанне: як зрабіць заняткі цікавымі і эфектыўнымі? Для гэтага педагогі звяртаюцца да вопыту калег, наведваюць адкрытыя ўрокі і майстар-класы, але найчасцей выкарыстоўваюць інтэрнэт-рэсурсы, а значыць карыстаюцца напрацоўкамі іншых настаўнікаў, якія не пабаяліся размясціць іх на школьных сайтах і ў асабістых адукацыйных блогах.

Што цікавіць сённяшніх вучняў? Камп’ютары і сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. Чаму педагогам не выкарыстаць іх патэнцыял на ўроках, а бацькам дома? У выніку гэтага дапытлівыя вучні разам з настаўнікамі і бацькамі будуць крочыць у нагу з часам.

Зацікавіўшыся блогамі, я азнаёмілася з многімі інтэрнэт-рэсурсамі, якія змяшчалі метадычную літаратуру і інструкцыі па выкарыстанні гаджэтаў. Не абышла ўвагай і блогі калег. Вызначыла пэўныя асаблівасці: блог прывязаны да канкрэтнага аўтара; запісы ў блогу адлюстроўваюцца ў храналагічным парадку і, у адрозненне ад сайта, захоўваюцца пастаянна; блог – гэта размова людзей пра тое, што іх цікавіць і хвалюе; блог адкрыты не толькі для чытання, але і каменціравання.

У адукацыйнай сферы блогі могуць выкарыстоўвацца з рознымі задачамі: для размяшчэння матэрыялаў і спасылак на вэб-рэсурсы, стварэння публікацый і зваротнай сувязі, як анлайн-размова, дошка аб’яў, адкрыты план урока, мультымедыйны сродак і паўнацэнны інтэрактыўны сайт. Накіраванасць блогаў таксама можа быць рознай. Сёння назіраецца сапраўдны бум адукацыйных блогаў, спіс якіх пастаянна папаўняецца. Сярод іх: асабістыя блогі настаўнікаў; блогі для падтрымкі вучэбнага працэсу; блогі-канспекты (класныя блогі, партфоліа вучняў, вучэбныя сшыткі вучняў/класа); блогі прафесійнай суполкі (калектыўныя блогі). Такім чынам, блог у адукацыі – гэта маналог на тэму, які кіруецца каментарыямі, пытаннямі і можа ператварацца ў актыўны віртуальны дыялог.

Я стварыла асабісты адукацыйны блог настаўніка пачатковых класаў http://shopiklarisa.blogspot.com.by. Навошта? Настаўнік пачатковых класаў выкладае розныя вучэбныя прадметы, з’яўляецца класным кіраўніком, актыўным удзельнікам розных конкурсаў, творчых і праблемных груп, метадычных аб’яднанняў. А паколькі малодшыя школьнікі не такія самастойныя, як старшакласнікі, даволі часта даводзіцца звяртацца да іх бацькоў па дапамогу ці параду. Таму я вырашыла, што мой блог павінен быць комплексным інструментам, карысным адначасова ўсім.

Спачатку стварыла акаўнт у Google. Затым выбрала сэрвісную платформу, спыніўшыся на вэб-сэрвісе Blogger. Гэта бясплатная платформа для вядзення блогаў, дзе карыстальнік можа не мець асаблівых навыкаў праграмавання, бо тут ужо ўсталявана і настроена ўсё неабходнае праграмнае забеспячэнне. Застаецца толькі зайсці на сайт Blogger.com і, карыстаючыся навігацыяй, стварыць свой блог. Знешні выгляд блога залежыць ад вашай фантазіі і стану душы.

Калі інтэрфэйс блога гатовы, можна пераходзіць да яго напаўняльнасці і размяшчаць тую інфармацыю, якую палічыце патрэбнай, цікавай і крэатыўнай. Гэта могуць быць асобныя старонкі, пералік спасылак на іншыя сайты, блогі і г.д.

Неабходна наяўнасць зваротнай сувязі, каб падпісчыкі ці звычайныя чытачы маглі звярнуцца да аўтара блога з пытаннем, прапановай, ацаніць яго работу.

Мой блог складаецца з 11 старонак, кожная з якіх мае канкрэтны напрамак і ўзаемазвязана з іншымі. Найбольш папулярнымі ў наведвальнікаў з’яўляюцца “Бацькоўская старонка” (захоўвае розную інфармацыю, адрасаваную татам і мамам, дзядулям і бабулям), “Метадычная скарбонка” (змяшчае ўласныя напрацоўкі і гіперспасылкі на матэрыялы ў воблаку), “Інтэрнэт-памочнік”, “Дамашка” (прапаноўвае заданні па розных вучэбных прадметах для паўтарэння пройдзенага матэрыялу ў гульнявой, тэставай і іншых формах; вучні выконваюць заданні ў вольны час і афармляюць іх у каментарыях, я правяраю іх, пазначаю недахопы ці хвалю і публікую каментарыі). Выгадная эканомія часу, эмоцый настаўніка, вучняў і бацькоў! Ці не так?

Пра блогі і блогераў можна гаварыць і спрачацца бясконца. Назаву асаблівасці камунікатыўных паводзін настаўнікаў-блогераў. Па-першае, блогер нараджаецца з чытання блогаў іншых аўтараў. Па-другое, у суполцы блогераў прынята спасылацца на іншых. Па-трэцяе, блогеры прытрымліваюцца правіла: “Даведаўся сам – перадай другому!”.

Мне пашчасціла працаваць у адной з лепшых школ Пружан, дзе сабраўся калектыў высокаадукаваных, таленавітых, шчырых і крэатыўных настаўнікаў. Сярод іх ёсць і аднадумцы-блогеры: настаўніцы пачатковых класаў Святлана Мікалаеўна Панасевіч і Іна Мікалаеўна Малыха, настаўніца англійскай мовы Наталія Іванаўна Рэчыц. Яны аўтары асабістых адукацыйных блогаў. Наша кафедра пачатковых класаў самая “багатая” ў школе, бо мае калектыўны блог http://nachalka5pruzhany.blogspot.com.by. Яго “гаспадыняй” з’яўляецца настаўніца пачатковых класаў кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў Марына Мікалаеўна Вашкевіч, а ідэйным натхняльнікам – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Святлана Іванаўна Макаед.

Паважаныя сябры! Будзем рады бачыць вас чытачамі і падпісчыкамі нашага калектыўнага блога і асабістых блогаў настаўнікаў. Запрашаем да размовы!

Ларыса ШОПІК,

настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 5 Пружан.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Бобёр-2017"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[04.10.17] Обновлен раздел "Дошкольное образование"

Новости

11.10.2017
Павышаная ўвага – прафарыентацыі асаблівых дзяцей

Прафарыентацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – адзін з важных напрамкаў работы Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі Ляхавіцкага раёна. Дзейнасць у гэтым напрамку ажыццяўляецца ў цесным узаемадзеянні з установамі і арганізацыямі соцыуму.

подробнее...

11.10.2017
Ствараем прафесійную сеткавую суполку

Многія людзі вядуць дзённікі. У дзяцей гэта сшытачкі з рознымі каляровымі надпісамі, малюнкамі і ўклейкамі, дзе запісваюцца душэўныя перажыванні. Дарослыя часта перастаюць весці дзённікі з-за недахопу часу, а калі і вядуць, то дзеляцца з ім жыццёвымі перашкодамі і радасцямі, дасягненнямі і праблемамі на рабоце, захапленнямі і інш. А што рабіць, калі чалавеку патрэбна парада ці нехта хоча прапанаваць сваю дапамогу? Выйсце ёсць – блог. Асабліва карысным ён з’яўляецца для цяжкай настаўніцкай працы.

подробнее...

10.10.2017
Будучыя мытнікі

Па ініцыятыве Брэсцкай мытні і Брэсцкага гарвыканкама ў сярэдняй школе № 1 абласнога цэнтра пачаў працаваць мытны клас.

подробнее...

09.10.2017
Ад інавацыі – да якасці адукацыі

На Ляхавіччыне ўпэўнены, што інавацыйная дзейнасць – адзін з асноўных спосабаў мадэрнізацыі не толькі асобнай установы адукацыі, але і сістэмы адукацыі раёна ў цэлым. Дзейнасць школы ці дзіцячага садка ў рэжыме інавацыі – умова эфектыўнага развіцця творчага патэнцыялу педагогаў. Сучасныя настаўнікі і выхавальнікі павінны ісці ў нагу з часам, знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых і цікавых метадаў педагагічнай дзейнасці.

подробнее...

06.10.2017
З улікам рэгіянальных запытаў у працоўных рэсурсах

- Прафарыентацыйная работа з’яўляецца важным звяном школьнай адукацыі, бо звязвае яе з эканомікай, а патрэбы вучняў – з іх будучыняй, - гаворыць начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама Сяргей Міхайлавіч Вінаград. – Для паспяховага развіцця грамадства неабходна, каб кожны выпускнік школы знаходзіў прымяненне сваім інтарэсам і схільнасцям, не губляў дарма час, сілы і сродкі ў пошуках месца на рынку працы, адчуваў задавальненне ад работы па прафесіі. Не менш важна і тое, каб, атрымаўшы запатрабаваныя спецыяльнасці, выпускнікі сельскіх школ вярталіся на малую радзіму і замацоўваліся ў рэгіёнах, забяспечваючы дастойную змену сённяшнім працаўнікам сяла.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь

HitMeter