Наши контакты:
Адрес: г. Брест, ул. Янки Купалы, 20/1
Индекс: 224020
Тел./Факс: 8 (0162) 46-17-87
Тел.: 8 (0162) 46-09-92
E-mail: boiro@brest-region.edu.by
Cхема проезда
Закрыть [X]


Главная | Сервис | Архив новостей


Архив новостей

02.12.2017
З фінансамі на “ты”


- Алімпіяда праводзілася чацвёрты раз з мэтай папулярызацыі фінансавых ведаў сярод школьнікаў, фарміравання ў іх практычных навыкаў карыстання фінансавымі інструментамі, развіцця фінансавай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны вучняў, - расказала начальнік вучэбна-метадычнага цэнтра дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкага абласнога ІРА А.М.Пітэнка. – У першым этапе спаборніцтва, які праходзіў на базе ўстаноў адукацыі, удзельнічалі больш за 12 тысяч дзяцей, у раённым/гарадскім этапах – больш за 700. Вучні адказвалі на тэставыя пытанні і выконвалі творчае заданне.

Дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені атрымалі адзінаццацікласнікі Ганна Карневіч з сярэдняй школы № 8 Пінска, Юлія Кавальчук з гімназіі Кобрына, Сяргей Аўдзейчык з гімназіі № 1 імя Ф.Я.Перца Пінска і Андрэй Карпыза з сярэдняй школы № 3 Пружан. Пераможцы былі адзначаны каштоўнымі прызамі галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі па Брэсцкай вобласці.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.


Image1
 
 
 

Конкурсы


"Информатика-2017"

 

"Бобёр-2017"

 

IT-Граница

 

Последние изменения

[28.11.17] Обновлен раздел "Управление в образовании"

[13.11.17] Обновлен раздел "Аттестация"

Новости

07.12.2017
Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў у прафарыентацыі вучняў

- Акрамя бацькоў і соцыуму, вялікую ролю ў прафарыентацыйнай рабоце адыгрываюць і педагогі, якія дапамагаюць дзецям, іх мамам і татам правільна і своечасова сарыентавацца ў свеце сучасных прафесій і не памыліцца з выбарам прафесійнай будучыні, - гаворыць загадчыца Ляхавіцкага раённага вучэбна-метадычнага кабінета С.М.Маргаева. – Практыка паказвае, што для таго, каб дапамагчы вучням самавызначыцца ў адукацыйна-прафесійнай сферы, педагогам недастаткова валодаць ведамі, атрыманымі ва УВА. Павышэнне кампетэнтнасці настаўнікаў у галіне прафарыентацыйнай работы са школьнікамі – адзін з важных напрамкаў метадычнай дзейнасці на Ляхавіччыне.

подробнее...

05.12.2017
Дарогай сяброўства

Адразу два кабінеты Канфуцыя адкрыліся ў Брэсце: на базе сярэдняй школы № 28 і дзіцячага сада – пачатковай школы № 1. Гэтыя ўстановы адукацыі сталі першымі ў горадзе, дзе вучні пачалі сістэмна і мэтанакіравана вывучаць кітайскую культуру і мову.

подробнее...

02.12.2017
З фінансамі на “ты”

У горадзе над Бугам падвялі вынікі абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай дасведчанасці сярод школьнікаў. У спаборніцтве, якое праходзіла на базе Брэсцкага дзяржаўнага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці, удзельнічалі 59 вучняў 10 – 11 класаў. Арганізатарамі алімпіяды выступілі галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Беларусі па Брэсцкай вобласці і абласное ўпраўленне адукацыі.

подробнее...

30.12.2017
У інтарэсах педагогаў

У горадзе над Бугам прайшоў ІІІ пленум Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У рабоце пленума ўдзельнічалі старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі А.А.Бойка, намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама А.І.Вялічка і начальнік абласнога ўпраўлення адукацыі Ю.М.Прасмыцкі.

подробнее...

28.11.2017
Прафарыентацыя з бацькамі дзеля прафесійнага самавызначэння дзяцей

- Сістэма прафесійнага самавызначэння вучняў, якая да нядаўняга часу існавала ў нашым раёне, дазваляла паспяхова выяўляць і развіваць іх здольнасці, але навукова-тэхнічны прагрэс, пераход да інфармацыйнага грамадства і змены ў сацыяльнай сферы прымусілі перагледзець падыходы ў гэтай рабоце, - гаворыць намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганцавіцкага райвыканкама К.Ю.Баброўская. – Аналіз адукацыйных патрэб школьнікаў паказаў, што яны хацелі б бачыць навучанне больш асобасна арыентаваным. А для гэтага неабходна якасная інфармацыйна-педагагічная падтрымка, якая заключаецца ў кансалідацыі намаганняў педагогаў, бацькоў вучняў, зацікаўленых ведамстваў, устаноў вышэйшай і прафесійнай адукацыі. У выніку была створана рэгіянальная сістэма прафарыентацыйнай работы, накіраваная на актывізацыю міжведамаснага ўзаемадзеяння і эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу бацькоўскага выхавання. Гэтая сістэма рэалізоўваецца праз інтэграцыю ў адукацыйны працэс інтэрактыўных метадаў сацыялізацыі вучняў. Выкарыстанне інавацыйных метадаў і прыёмаў, здароўезберагальных тэхналогій і ЭСН пашырае ўяўленні дзяцей і іх бацькоў пра сучасны рынак працы, спецыяльнасці, неабходныя ў рэгіёне, і патрабаванні да пэўных прафесій.

подробнее...


 

Полезные ссылки:

Министерство образования Республики Беларусь